У Віцебску развіталіся з фатографам Юрыем Шэпелевым

Автор:
Опубликовано:
11
Ноябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск


Юры Шэпелеў памёр 8 лістапада пасля цяжкай хваробы на 50-м годзе жыцця.

У Віцебску Юрыя Шэпелева ведаюць найперш як фатографа, які шмат гадоў здымаў гарадскія краявіды. Ён штодня выходзіў на шпацыр па вуліцах роднага горада з фотаапаратам і амаль штовечар выкладаў у сацыяльныя сеткі новыя фотаздымкі. Віцебскія краявіды, знятыя Юрыем Шэпелевым, дэманстраваліся на гарадскіх фотавыставах, а ў 2020-м годзе прыхільнікі ягонага таленту ўбачылі першую, і, на жаль, ужо апошнюю персанальную фотавыставу.

Юрый Шэпелеў не толькі фатаграфаваў Віцебск, але і вельмі шчыра дзяліўся сваімі фотаздымкамі з журналістамі, краязнаўцамі і ўсімі, хто цікавіцца гісторыяй горада. Ён і сам быў краязнаўцам-аматарам, шмат ведаў пра мінулае Віцебска, цікавіўся гісторыяй архітэктуры, сябраваў з даследчыкамі — гісторыкамі і мастацтвазнаўцамі. З задавальненнем рабіў фотарэпартажы з вернісажаў, сачыў за мастацкімі навінамі.

У апошнія гады Юрый Шэпелеў супрацоўнічаў з сайтам “Народныя навіны Віцебска”, апублікаваў на гэтым рэсурсе больш за 400 фотарэпартажаў і фотазамалёвак. Дзякуючы творам Юрыя Шэпелева віцебскія краявіды ўбачылі жыхары розных краін: аўтар адмыслова стварыў некалькі суполак у сацыяльных сетках, дзе публікаваў свае фотаздымкі. На жаль, новых твораў там больш не з’явіцца, але зробленае Юрыем Шэпелевым заслугоўвае самай глыбокай павагі і самай светлай памяці, піша БАЖ.

Первая персональная выставка Юрия Шепелева открылась в Витебске

Метки:
Комментарии: