У Віцебску суд прызнаў экстрэмісцкімі 4 тэлеграм-каналы. Сярод іх – канал Арцёма Шрайбмана

Автор:
Опубликовано:
2
Декабрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика



2 снежня 2021 году тэлеграм-канал вядомага беларускага палітолага і журналіста Арцёма Шрайбмана быў прызнаны экстрэмісцкім. Адпаведную пастанову вынес суд Чыгуначнага раёну Віцебску. Рашэнне прымала суддзя  Святлана Варатынская. Матэрыялы, па якіх было прынятае гэтае рашэнне, былі падрыхтаваныя сёмым упраўленнем (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС РБ.

ПалітолагАрцём Шрайбманнеаднаразова рабіў прагнозы на разьвіццё палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Палітычны аналітык у сваім тэлеграм-канале таксама камэнтуе дзеянні дзяржавы, у тым ліку рэпрэсіўныя.

Арцём Шрайбан нарадзіўся ў 1991 годзе ў Гомелі. Вучыўся ў гімназіі №71 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. Быў узнагароджаны прэміяй спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па працы з таленавітымі навучэнцамі. У 2014-м кончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і атрымаў званне бакалаўра па спецыяльнасці «Міжнароднае права». Чатыры гады вучыўся ў Лонданскай школе эканомікі, дзе быў атэставаны як Магістр па спецыяльнасці «Палітыка і камунікацыя».

3 чэрвеня 2021 году Арцём Шрайбман разам з сям’ёй з’ехаў з Беларусі ва Украіну. Сігналам для выезду стала згадка пра яго як аднаго з каардынатараў вулічных пратэстаў, якая было агучаная Раманам Пратасевічам на дзяржаўным канале ОНТ, піша vitebskspring.org.

Па рашэнні пракурора Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да праваабарончага сайта «ORSHA.EU»

Метки: , , ,
Комментарии: