У Віцебску за «здраду дзяржаве» судзяць былога начальніка службы паветранай разведкі

Автор:
Опубликовано:
5
Май
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


У Віцебскім абласным судзе праходзіць разгляд крымінальнай справы над былым вайскоўцам Валерыем Раманоўскім. Улады абвінавачваюць мужчыну ў здрадзе дзяржаве згодна арт. 356 Крымінальнага кодэкса краіны. Суд пачаўся 12 красавіка і працэс праходзіць пад старшынствам суддзі Яўгена Бурунова, які правёў тры закрытыя пасяджэнні.

У снежні 2022 года тэлеканал «Беларусь-1» выпусціў фільм пра контрразведку КДБ, дзе распавялі пра беларусаў і грамадзян іншых краін, якіх абвінавачваюць у працы на замежныя спецслужбы.

Валерыя Раманоўскага ў фільме назвалі «былым начальнікам службы паветранай разведкі». У фільме тады адзначылі, што Раманоўскаму пагражае да 15 гадоў калоніі, але артыкул, па якім яго абвінавачваюць, не назвалі.

У сюжэце «Беларусь 1» гаворыцца, што падчас службы сваяк з Літвы «звёў» падазраванага з агентамі Дэпартамента дзяржбяспекі краіны. Для іх Раманоўскі фатаграфаваў службовыя дакументы, а аднойчы перадаў спецслужбам звесткі аб будаўніцтве БелАЭС, сцвярджаецца ў фільме.

Падсудны кажа, што сам не заўважыў, як перайшоў гэтую грань. Ён перадавалася інфармацыя, якая мае абмежавальныя штампы «сакрэтна» і «цалкам сакрэтна».

viciebskspring.org

За «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» судзяць выкладчыцу ВДТУ, дызайнерку Наталлю Тарабука

Метки: ,
Комментарии: