У Віцебску за «здзек над дзяржсімваламі» затрымалі двух мужчын

Автор:
Опубликовано:
14
Октябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск


У верасні ў Віцебску адбыліся два выпадкі знеслаўлення дзяржаўнага сцягу РБ. Як паведамляюць міліцэйскія тэлеграм-каналы, падазраваныя ўжо знаходзяцца пад арыштам у межах арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»). Калі следства дакажа датычнасць віцяблян да гэтага злачынства, ім пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады.

Першы інцыдэнт адбыўся ў ноч з 25-га на 26-е верасня і трапіў у аб’ектывы камеры відэаназірання. На запісы відаць, што невядомы мужчына, праходзячы міма сцяга, паспрабаваў сарваць яго. Першая спроба аказалася няўдалай, тады вярнуўся і яшчэ раз падскочыў. На гэты раз мужчыне ўдалося ўхапіцца за палатно, сарваць чырвона-зялёны сцяг і кінуць яго на зямлю. Пасля гэтага чалавек збег.

Як паведамляецца, асобу падазраванага — 38-гадовага віцябляніна, устанавілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Чыгуначнага РАУС Віцебску. Ён распавёў, што вечарам ужываў алкаголь, а вяртаючыся дадому, звярнуў увагу на сцяг і вырашыў сарваць яго. Свой учынак мужчына так і не здолеў патлумачыць.

Падобны выпадак адбыўся таксама ў Віцебску 9 верасня.

У гэты дзень у Першамайскі РАУС Віцебску звярнуўся ахоўнік крамы на вуліцы Багатырова: ён убачыў парваны сцяг, які вісеў да гэтага на будынку гандлёвага пункту.

Камеры вонкавага назірання зафіксавалі парушэнне: невядомы сарваў сцяг, разарваў яго і выкінуў у сметніцу. Праз некалькі дзён аператыўнікі высветлілі асобу мужчыны. Падазраваны — 26-гадовы слесар прыватнага прадпрыемства. Мужчына назваў свае дзеянні «неабдуманым учынкам».

У абодвух выпадках распачатыя крымінальныя справы, піша vitebskspring.org.

У Полацку выкладчыцу вакалу асудзілі на 15 сутак у Дзень працаўніка культуры

Метки: ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии