У Віцебску зноў асудзілі ксяндза, але ён пакінуў Беларусь

Автор:
Опубликовано:
10
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Учора, 9 верасня, у судзе Першамайскага раёна Віцебска адбыўся суд над ксяндзом і пробашчам парафіі Святога Духа ў Віцебску Андрэем Вашчуком. Яго абвінавацілі ў размяшчэнні 21 лютага ў тг-чаце «Рэальная Беларусь» выявы са свастыкай у карыкатурнай форме. Пратакол паводле арт. 19.10 КаАП быў складзены на ксяндза, пакуль той знаходзіўся за кратамі па іншым адміністрацыйным пратаколе.

Суддзя Андрэй Андрушэнка зачытаў дадзеныя памежнага камітэту: «Вашчук у пешым парадку сышоў у Літву 15 жніўня». Таму справу Вашчука разглядалі без яго ўдзелу. У выніку суд пакараў святара штрафам у памеры 320 рублёў.

Нагадаем, Вашчук быў затрыманы ГУБАЗіКам 15 ліпеня. Праз тры дні над ім адбыўся першы суд па арт. 24.23 КаАП, а 20 ліпеня — другі, але па арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі 30 сутак арышту. Пасля вызвалення ксёндз пакінуў Беларусь. Паведамляецца, што ў касцёле Святога Духа быў праведзены ператрус піша тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Ксяндза Андрэя Вашчука асудзілі ў зняволенні яшчэ раз

Метки: , , ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии