Улады абвінавачваюць віцебскага журналіст Вячаслава Лазарава ў “экстрэмізме”
Затрыманне Вячаслава адбылося месяц таму, 9 лютага, на наступны дзень пасля прыезду з Польшчы. Спачатку Лазарава павезлі ў Следчы камітэт, і амаль суткі следчыя на казалі родным дзе журналіст знаходзіцца, што з ім адбываецца. У Вячаслава на волі засталася маці- пенсіянерка і маленькая дачка. Цяпер яго ўтрымліваюць у Віцебскім абласным следчым ізалятары.
Улады ўжо выставілі абвінавачваніі журналісту. Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, якое кваліфікуецца паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК. Пачатку следчых дзеянняў паслужыла выяўленая «сілавікамі» фатаграфія ў сацыяльных сетках прызнаных «экстрэмісцкімі матэрыяламі», аўтарам якой нібыта быў Лазараў.
У выпадку, калі следства здолее знайсці доказы для суда, то Вячаславу можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.
Падтрымайць зняволенага можна грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-2, вул. Гагарына, 2, 210026, Віцебск. Вячаславу Дзмітрыевічу Лазараву.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!