Улады аштрафавалі жонку палітвязня за атрыманне дабрачыннай дапамогі

Автор:
Опубликовано:
18
Март
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 29 лютага за незаконнае выкарыстанне замежнай бязвыплатнай фінансавай дапамогі аштрафавала на 600 рублёў жонку палітвязня Аляксандра Капшуля, Аксану Капшуль. Акрамя таго, суддзя пастанавіла спагнаць з «правапарушальніцы» ў даход дзяржавы 1993,48 рублёў ЗБД. Дапамога была атрымана ў выглядзе тавараў праз інтэрнэт-краму.

У судзе стала вядома, што Аксана атрымала і надалей выкарыстоўвала ў асабістых мэтах замежную бязвыплатную дапамогу ў выглядзе прадуктаў харчавання і бытавая хімія на агульную суму не менш за 1993,48 рублёў. Грошы ёй былі пералічаныя “INeedHelpBY” прадстаўнікоў якіх улады прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.

Суд убачыў у дзеяннях жанчыны выкарыстанне ЗБД «…для стварэння пагрозы прычынення шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, выяўленай у публічнай, загадзя неправамернай легітымізацыі дзеянняў асоб, якія здзейснілі правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку шляхам надання ім псеўдастатусу «палітвязняў», незаконным нівеліраванням прыцягнення да адказнасці і іншай экстрэмісцкай дзейнасці».

У судовым паседжанні жанчына віну ў здзяйсненні правапарушэння не прызнала.

Тым не менш, суддзя Балаболава на падставе аб.2 п.2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» (у рэдакцыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2021 г. №7) пакарала Капшуль адміністрацыйным штрафам у памеры шасці ста рублёў, а таксама спагнала ў даход дзяржавы кошт прадмета адміністрацыйнага правапарушэння — 1993,48 рублёў ЗБД.

vitebskspring.org

Новы трэнд «пакаяльных» відэа. Віцебскага блогера Віталя Усціновіча змусілі запісаць «пакаянне» ужо пасля адбытага арышту

Метки: ,
Комментарии: