Улады Браслава закрылі «Майстэрню братоў Лабуць», якая дапамагала інвалідам
21 кастрычніка Браслаўскі райвыканкам ліквідаваў cацыяльна-інфармацыйную ўстанову «Майстэрня братоў Лабуць». Закрытая ўладамі ўстанова давала ўнікальны анлайн сэрвіс для замовы і аплаты прадуктаў уласнага вырабу прадстаўнікам сацыяльна ўразлівай групе грамадзян. Браты Лабуці былі вядомыя тым, што цягам некалькіх гадоў праводзілі адзіны ў краіне пляжны оўпэн-эйр «Viva Braslav».
Два браты – Алег і Яўген Лабуці – нарадзіліся і выраслі ў Браслаўскім раёне.
СІУ «Майстэрня братоў Лабуць» праіснавала крыху больш за год, але была сапраўды інавацыйнай у сферы аказання інфармацыйных і іншых паслуг людзям з інваліднасцю. У сакавіку 2021 году «Майстэрня братоў Лабуць» стала пераможцам Другога рэспубліканскага конкурсу ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва. Гэты конкурс быў праведзены ПРААН у рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». І быў прафінансаваны Еўрапейскім саюзам у партнёрства з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
У недалёкім мінулым улады заяўлялі аб развіцці рэгіёнаў з улікам унікальных канкурэнтных пераваг тэрыторый і стымулявання дзелавога патэнцыялу насельніцтва ў фокусе інтарэсаў сацыяльна-эканамічнай палітыкі краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Памяняліся: прыкладам негатыўнага развароту палітыкі ўладаў можна лічыць закрыццё перспектыўнай браслаўскай установы, здольнай у сваім патэнцыяле садзейнічаць развіццю малога прадпрымальніцтва ў Віцебскім рэгіёне, піша vitebskspring.org.
5 сутак арышту за фота ў нямецкай форме – тэатральным касцюме. Прысуд набыў законную моц
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!