Улады ліквідавалі чарговае маладзёжнае недзяржаўнае грамадскае аб’яднанне
Суддзя Віцебскага абласнога суда Віктар Быстроў 15 траўня пастанавіў ліквідаваць наваполацкае Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Спартыўна-сямейны клуб «Калінінец». Ініцыятарам знішчэння аб’яднання стала Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Вітаблвыканкама. Усяго ж зараз у Віцебскім рэгіёне афіцыйна дазволена дзейнасць усяго толькі 15-ці маладзёжным грамадскім аб’яднанням.
Грамадская арганізацыя «ССК «Калінінец» была зарэгістраваная 27 чэрвеня 2019 года і стваральнікі сваёй мэтай ставілі «забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі ў галіне фізічнай культуры і спорту, развіццё фізічнай культуры і спорту». У арганізацыя была не шматлікая, тым не менш яна на сяброўскія ўнёскі дапамагала моладзі рэалізаваць свае здольнасці праз удзел у спартовых мерапрыемствах.
Прычынай ліквідацыі арганізацыі стала неаднаразовае парушэнне закона з боку кіраўніцтва НКА ў частцы прадстаўлення ўладам штогадовых справаздач аб дзейнасці грамадскага аб’яднання.
Віцебскія ўлады працягваюць «зачыстку» культурна-асветніцкай прасторы ад недзяржаўных арганізацый
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!