Улады ліквідавалі найстарэйшую жаночую арганізацыю Віцебска
Суддзя Віцебскага абласнога суда Вольга Іллюшонак 19 чэрвеня пастанавіла пачаць ліквідацыю Беларускага грамадскага аб’яднання жанчын «Ульяна». Ініцыятарам закрыцця ГА стала кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі краіны.
БГА «Ульяна» больш за 26 гадоў аб’ядноўвала актыўных беларускіх жанчын для таго, каб іх энергію накіраваць на рэалізацыю грамадска значных праектаў па аказанні дапамогі жанчынам, дзецям і сем’ям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Практычна ўсе праекты былі рэалізаваны сумесна з мясцовымі органамі выканаўчай улады.
Так, у 2018 годзе членамі арганізацыі і УУС па Віцебскай вобласці быў рэалізавалі праект «Вучыцца, каб дзейнічаць», які быў прафінансаваны Еўрапейскім саюзам Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Федэратыўнай рэспублікі Германія.
У апошні час 13 актывістак «Ульяны» сумесна з абласнымі медыцынскімі дзяржструктурамі правялі некалькі мерапрыемстваў у дапамогу жанчынам, якія з’яўляліся носьбітамі віруса імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ).
В Верховном суде рассматривают апелляцию украинца, обвиненного в шпионаже
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!