Улады не паведамляюць жыхарам вёс. Доўжа аб патэнцыйнай небяспецы будуемага заводу вакцын

Автор:
Опубликовано:
17
Январь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Экология



Згодна з прагнозамі вучоных, пандэмія каранавіруса павінна скончыцца ў пачатку 2023 года. Такое меркаванне выказалі расійскія спецыялісты з Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта на аснове вынікаў, атрыманыхз дапамогай складанай матэматычнай мадэлі. У гэты час запланавана заканчэнне будаўніцтва ў вёс. Доўжа Віцебскага раёна завода па выпуску вакцыны ад каранавіруса для людзей.

Будаўніцтва фармацэўтычнага прадпрыемства праводзіцца ў рамках рэалізацыі ў 2021-2023 гадах інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці айчыннай вакцыны супраць COVID-19 на базе ААТ «БелВітуніфарм». У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што асваенне інвестыцый унясе свой уклад у развіццё не толькі рэгіёну, але і ўсёй краіны.

Праўда інфармацыі ад міністэрства адсутнічуюць тлемачэнні пра эканамічную мэтазгоднасць і тэрміны акупляльнасці ўкладзеных дзяржаўных інвестыцый.

Плануецца, што завод будзе аснашчаны абсталяваннем, вырабленым сусветна вядомымі фірмамі, якія валодаюць інавацыйнымі тэхналогіямі найвысшага шостага кваліфікацыйнага класа. Праўда ёсць асцярогі, што праз санкцыі замежныя партнеры дмовяцца ўдзельнічаць у гэтым праекце. Таксама няма зразумелых тлумачэнняў з боку ініцыятараў будаўніцтва аб наяўнасць кваліфікаванага і кампетэнтнага персанала, здольнага забяспечыць бяспечную эксплуатацыю складанага абсталявання.

Чыноўнікі не хаваюць гонару, што новы завод будзе ўнікальным у сваім родзе і не будзе мець аналагаў на постсавецкай прасторы. На жаль, улады не бяруць у разлік, верагоднасць той магчымасці, што атрыманая вакцына не будзе запатрабавана ў 2023 і наступных гадах, у сувязі з тым, што каранавірусная пан эпідэмія сыдзе на нішто.

Насцярожвае, што адказныя за будаўніцтва і эксплуатацыю асобы замоўчваюць аб патэнцыйнай небяспецы вытворчасці для насельніцтва і навакольнага асяроддзя. Жыццё навучае нас падазрона ставіцца да падобных вытворчасцей з-за выпадаку ўцечкі ў 2020 годзе пратагеннага штаму конавіруса з сакрэтнай лабараторыі ў кітайскім горадзе Ўхань.

Больш за тоем, ёсць сур’ёзныя абгрунтаваныя асцярогі, што ў рамках ваеннага супрацоўніцтва з іншымі краінамі, на магутнасцях завода, які начаў будавацца ў Доўжы, можа быць наладжана вытворчасць кампанентаў бактэрыялагічнай зброі новага пакалення, піша vitebskspring.org.

К концу января-началу февраля в Беларуси ожидается подъем заболеваемости коронавирусом

 

Метки: , ,
Комментарии: