Улады Расіі не ўпусцілі на сваю тэрыторыю віцебскую грамадзянскую актывістку
Станіслава Цярэнцьева, якая апошнія некалькі месяцаў жыве ў Грузіі, не змагла трапіць у Расію. Расейскія ўлады не прапусцілі віцяблянку праз дзяржаўную мяжу, заявіўшы, што яна ўяўляе пагрозу бяспецы краіны. Аб гэтым інцыдэнце дзяўчына паведаміла ў сваім Instagram.
Станіслава займалася ў Віцебску каардынацыяй лакальных грамадскіх ініцыятыў, гарадскіх праектаў. Удзельнічала ў пратэстах, у сувязі з чым яе і яе дзвюх малодшых сясцёр у 2020 годзе не раз затрымлівалі. Дзяўчына з’ехала з Беларусі ў пачатку ліпеня, пасля таго як дадому да яе і яе хлопца прыйшлі з ператрусам — нібыта па падазрэнні аб датычнасці яго да выбуху на вузле сувязі ў Вілейцы. У пары канфіскавалі тэхніку, хлопца дапыталі ў КДБ, але адпусцілі, і яны ўдваіх прынялі рашэнне пакінуць Беларусь.
На мінулым тыдні, Станіславе трэба было на пару дзён з’ездзіць па справах у расійскі Краснаярск. Яна ацэньвала рызыкі быць затрыманай у Расіі як нізкія, паколькі раней ужо паспяхова перасякала мяжу РФ і перад цяперашняй паездкай праверыла, што на яе ў Беларусі і Расіі няма адкрытых крымінальных спраў. Таму і вырашылася ехаць. Ляцела з Грузіі праз Ерэван.
На пашпартным кантролі ў Краснаярску яе адвялі ў бок, за чым рушылі ўслед дзевяць гадзін роспытаў памежнікамі і супрацоўнікамі ФСБ з запісам паказанняў на відэа. Частка пытанняў была аб тым, ці звязана Цярэнцьева з «Фондам барацьбы з карупцыяй» Аляксея Навальнага. У яе знялі адбіткі пальцаў і сабралі ўзоры сліны і волас.
«Пасля начальнік аэрапорта паведамляе, што прынятае рашэнне не ўпускаць мяне ў краіну. Прычына — я пагражаю бяспецы РФ», — распавяла ў сваім пабліке Станіслава.
Пасля гэтага, забраўшы пашпарт, яе да зваротнага рэйса ў Ерэван трымалі ў ізаляваным пакоі без душа, разетак і сродкаў сувязі, ежу ёй прыносілі раз у дзень. Праз тры дні яе пасадзілі на самалёт. Пашпарт дзяўчыне падалі толькі ў Ерэване пасля апытання армянскімі памежнікамі.
«Я ў бяспецы, дома і ўжо ў парадку. Дзякуй за дапамогу, падтрымку і турботу — захапляюся вамі» — падзякавала Станіславу ўсім неабыякавым людзям, якія прынялі ўдзел у яе лёсе, піша vitebskspring.org.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!