Улады Віцебскай вобласці працягваюць рэпрэсаваць сваіх апанентаў

Автор:
Опубликовано:
15
Февраль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область



У бягучым годзе, судовыя ўлады Віцебскага рэгіёну працягнулі прымаць рэпрэсіўныя пастановы ў дачыненні да грамадзян, якія выказвалі свае думкі ў сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах. За студзень месяц 15 чалавек былі падвергнуты рознымі відамі адміністрацыйных санкцый, а менавіта арыштамі, штрафамі і прымусовымі працамі.

Судамі Віцебскай вобласці ў студзені 2023 года прыняты як мінімум 5 пастаноў у рамках артыкула 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адміністрацыйных Правапарушэннях.

Так, 15 сутак даў Наваполацкі суд мясцоваму жыхару за размяшчэнне на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сцяга Украіны з тэкстам «Слава Украіне героям слава» і фотавыявы з БЧБ сімволікай і гербам «Пагоня».

За смайлікі ў выглядзе трох бчб-сэрцайкаў, размешчаныя ў цік-току (накшталт ў ім) каштавалі жыхарцы Лепеля трое сутак утрымання пад вартай.

Мужчыну з Віцебска суддзя суда Першамайскага раёна Міхаіл Юрчанка за пратэстную сімволіку ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» пакараў 15 суткамі арышту і дадаў яшчэ 7 сутак за тую ж графіку ў інстаграме.

Той жа суддзя прыняў рашэнне аб пакаранні 15 суткамі арышту віцебляніну за бчб-сцяг і герб Пагоню, якія ён размясціў у інтернете ў 2017-2018 гадах, праўда, у 2020-м ён зноў іх выстаўляў.

Статыстыка за студзень 2023 года па артыкуле 19.11 (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ былі прыцягнутыя да адказнасці 10 жыхароў рэгіёну. Па адным чалавеку ў Верхнядзвінску, Наваполацку, Полацку, Ліёзна, Віцебску і Россонах. У Лепеле і Паставах былі пакараныя па два чалавекі.

Судамі да адміністрацыйнага арышту былі прыцягнутыя сем чалавек у суме 55 сутак, штрафам па 740 рублёў кожнаму, былі пакараныя двое жыхароў вобласці, адзін чалавек быў асуджаны да 60 гадзін грамадскіх работ.

«Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну!» Апошняе слова Алеся Бяляцкага

Метки: , ,
Комментарии: