Улады Віцебскай вобласці праінфармавалі аб тым, хто будзе працаваць у камісіях па рэферэндуме

Автор:
Опубликовано:
29
Январь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



На сайтах райвыканкамаў Віцебскай вобласці, за рэдкім выключэннем, можна знайсці поўную інфармацыю аб складах камісій па правядзенні рэферэндуму па прыняцці дапаўненняў і змяненняў дзейнай канстытуцыі краіны, а таксама хто ўваходзіцьу  іх кіраўніцтва, па якіх адрасах размешчаны камісіі і па якіх графіках яныі працуюць.

І хоць у выбарчым заканадаўстве няма патрабавання публікаваць склады камісіі на сайтах выканаўчых органаў улады, а толькі паведаміць гэтыя дадзеныя ў друку (г.зн. на старонках раённых газет), тым не менш адкрытая інфармацыя аб членах камісій  з’явілася, што трэба лічыць станоўчым крытэрыям галоснасці надыходзячай электаральнай кампаніі .

Аднак ёсць выканкамы, якія не імкнуцца публікаваць на сваіх сайтах інфармацыю аб складах створаных тэрытарыяльных камісій.

Так, на сайце Сенненскага райвыканкама (старшыня — Ігар Мароз) вечарам 28 студзеня была ўстаўлена інфармацыя, у якой дадзеныя толькі звесткі аб старшыні Сенненскай раённай камісія па рэферэндуме, яго намесніку і сакратару. Звесткі аб астатніх членах камісіі і ад каго тыды былі вылучаныя чальцы, такая інфармацыя на сайце адсутнічае. На сайце Расонскага райвыканкама (старшыня — Уладзімір Быкаў) інфармацыя аб камісіях адсутнічае цалкам.

Усе раённыя камісіі па правядзенні рэферэндума маюць па 13 сяброў, што з’яўляецца мінімальнай колькасцю, дазволенае дзеючым выбарчым законам. Незразумела чаму ўсе раённыя камісіі створаны па шаблоне, не улічваючы колькасць грамадзян, якія павінны прагаласаваць на тэрыторыі той ці іншай адміністрацыйнай адзінкі. А бо розніца сапраўды вялікая: ад 15-20 тыс. у сельскагаспадарчых раёнах вобласці, да 50-60 тыс. у адміністрацыйных раёнах Віцебска.

На гэты раз прадстаўнікі партый сярод сяброў камісій мінімальная колькасць, а ў складзе кіраўніцтва камісій і сакратароў іх і зусім няма.

На 338 чальцоў камісій, у тым ліку і Віцебскую абласную прыпадае 11 сябраў Камуністычнай партыі Беларусі, што складае ўсяго толькі 3% ад агульнай колькасці. Сяброў іншых партый, як аппазіцыйных, так і праўладных няма у складзе камісій.

vitebskspring.org

У Віцебскай вобласці арганізоўваць і праводзіць рэферэндум будзе камісія практычна з тым жа складам, што і прэзідэнцкія выбары

Метки: ,
Комментарии: