Улады за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы аштрафавалі актывіста каталіцкай царквы

Автор:
Опубликовано:
16
Январь
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Суддзя суда Шумілінскага раёна Алена Сініцкая 22 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 555 рублёў каталіцкага верніка Арцёма Кабылкова.

З тлумачэнняў Арцёма ў судовым паседжанні стала вядома, што ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» размяшчаў публікацыю, дзе намаляваны вадзяны знак «ТUT.BY», а таксама публікацыю з інтэрнэт-старонкі з назвай «Zerkalo.io». Гэтую інфармацыю ўлады залічылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў мужчына чуў, аднак не надаваў гэтаму належнага значэння.

Суддзя Сініцкая прыняла да ўвагі прызнанне віны і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП падвергла Кабылкова адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 15 базавых велічыняў на суму 555 рублёў.

З браслаўскага музея традыцыйнай культуры пасля «палітычных адміністратывак» звольнілі 7 чалавек

Метки: , ,
Комментарии: