Уладзімір Булаўскі не выйшаў з-за кратаў

Автор:
Опубликовано:
2
Январь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебск Политика


Паводле меркавання праваабаронцаў і ягоных сяброў, віцебскі арт-менеджэр і музыка асуджаны да чарговага адміністрацыйнага арышту. Булаўскага трымаюць у ІЧУ, які цяпер знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА-2, яму не ўдалося сустрэцца з адвакатам, а ў брата не прынялі для яго перадачу. Уладзімір Булаўскі знаходзіцца ў няволі з 14-га снежня мінулага году.

Па звестках ягоных блізкіх, віцебскага актывіста чакалі на волі 1-га студзеня. Але сустрэча не адбылася. Падрабязнасці, за што ён быў асуджаны ў сярэдзіне снежня, застаюцца не вядомымі. Аднак ёсць звесткі, што 30-га снежня Уладзіміра Булаўскага вазілі з ІЧУ ў аддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну, найверагодней, для складання чарговага пратакола. У гэты дзень брат спрабаваў перадаць арыштаванаму перадачу, але яе не ўзялі, маўляў, у ІЧУ такога няма. Аднак увечары таго ж дня яго зноўку прывезлі ў ізалятар.

14-га снежня Уладзімір Булаўскі трапіў за краты пасля затрымання трох асобаў, звязаных з дзейнасцю гастрапаба ROK’I PUB. Заснавальнікі ўстановы Ілля Кульман і Павел Пятрунін, а сталы наведнік установы Дзмітрый Ларкоў былі асуджаны да 15-ці сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП за рэпосты так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Яны ўжо выйшлі на волю. Магчыма, Уладзіміра Булаўскага першы раз таксама асудзілі па гэтым артыкуле.

Цягам 2022г. яго некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных справах – у лютым (15 сутак арышту паводле арт. 24.23 КаАП)), у ліпені (30 сутак арышту паводле арт. 24.23 КаАП), а ў снежні, падобна, ён быў асуджаны двойчы.

Віцебскі арт-менеджэр Уладзімір Булаўскі выйдзе на волю 1 студзеня

Метки: ,
Комментарии: