Уведзеныя навацыі пры паступленні ў ВНУ прынясуць непрыемныя сюрпрызы для абітурыентаў

Автор:
Опубликовано:
22
Январь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Беларусь



Сёлета ў Віцебскай вобласці выпускнікамі школ і гімназій стануць каля 5,3 тыс. адзінаццацікласнікаў. Ужо летам юнакам і дзяўчатам давядзецца на сабе адчуць «аб’ектыўнасць» і «роўнасць», падрыхтаванае рэалізацыяй Указа №2 які не так даўно быў падпісаны цяперашнім кіраўніком краіны. Гэтым дакументам зацверджана новая рэдакцыя Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі. Эксперты сцвярджаюць, што перад будучымі студэнтамі і іх бацькамі, верагодна, паўстануць нечаканыя перашкоды пры паступленні ў ВНУ.

Мінус два экзамены

Зменшана колькасць выпускных экзаменаў у школе і ўведзены цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) як форма атэстацыі. Раней адзінаццацікласнікі праходзілі 4 іспыты, зараз застануцца 2 ЦЭ ў форме тэстаў: абавязковы па рускай або беларускай мове і другі па дысцыпліне на выбар (з пераліку прадметаў для ЦТ). Залічваць у ВНУ будуць на аснове дзвюх ЦЭ, аднаго ЦТ і сярэдняга бала атэстата. «Тэрмін прыдатнасці» сертыфікатаў – два гады.

Абавязкова патрэбна характарыстыка

Раскрыць асобу будучыні студэнта дапаможа характарыстыка са школы ці каледжа. Яна складаецца з 11 пунктаў і ўключае ў ліку іншага анкетныя даныя, інфармацыю аб інтарэсах і захапленнях, правапарушэннях (калі такія меліся), удзеле ў мерапрыемствах патрыятычнай і працоўнай накіраванасці. Абітурыентам, якія скончылі школу або каледж даўно, характарыстыку павінны даць па месцы працы.

Зялёнае святло мэтавікам

Павялічваецца колькасць бюджэтных месцаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях — да 70% ад кантрольных лічбаў прыёму, па медыцынскіх — да 80%, па іншых — да 60%.

Таму трэба ўжо зараз выпрацаваць стратэгію: альбо вучыцца ў Беларусі, альбо з’язджаць на вучобу ў Літву, Польшчу ці Расію. Але беларускія ўлады могуць стварыць перашкоду гэтым магчымасцям, праз забарону выязджаць маладым людзям у гэтыя краіны.

Новым Кодэксам аб адукацыі зняты тэрытарыяльныя абмежаванні адносна месцазнаходжання заказчыкаў кадраў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі (заказчыкамі могуць быць арганізацыі, якія знаходзяцца ў любых населеных пунктах).

Прывілеі толькі асобным катыгорыям

Залічаць у ВНУ без іспытаў будуць пераможцаў універсітэцкіх, а таксама рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд.

Без уступных іспытаў залічаць выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку па рэкамендацыі наглядальнай рады, а таксама выпускнікоў ліцэяў пры ўніверсітэтах пры паступленні ў гэтыя ВНУ і тых, хто здаў адзіны дзяржаўны экзамен у Расіі (пры паступленні на платную форму навучання).

Па-за конкурсам ідуць дзеці ваеннаслужачых, супрацоўнікаў АУС, якія сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў пры паступленні ў ВНУ Мінабароны, МУС, Дзяржпагранкамітэта і на ваенныя факультэты.

Абноўленымі правіламі таксама прадугледжана пераважнае права паступлення для інвалідаў І і ІІ групы, дзяцей-інвалідаў, асоб да 18 гадоў.

Чыноўнікі ад адукацыі адзначаюць, што новаўвядзенні накіраваны на павышэнне аб’ектыўнасці ацэнкі ведаў, забяспечваюць роўныя магчымасці паступлення і ўдасканаленне адбору найбольш матываваных абітурыентаў.

Супруги из Новополоцка поступили в тот же вуз, что и их дочь

Метки: , ,
Комментарии: