Валянціна Болбат, актывістка з Верхнядзвінску, пад арыштам

Автор:
Опубликовано:
27
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Политика


Праваабаронцам стала вядома, што Валянціну Болбат асудзілі да арышту на 10 сутак. Але няма звестак пра тое, у чым канкрэтна абвінавацілі актывістку, і не зразумела, калі над ёй адбыўся суд. Паводле звестак, якімі падзяліліся сябры спадарыні Валянціны, 22 лістапада ў яе адбыўся ператрус, а потым некалькі гадзін актывістку апытвалі пра кіраўніцтва руху «За свабоду», у прыватнасці, пра Юрыя Губарэвіча. У праваабаронцаў ёсць падставы меркаваць, што асудзіць актывістку маглі паводле арт. 19.11 КаАП. Але высветліць гэта дакладна можна будзе хіба толькі тады, калі Валянціна Болбат выйдзе на волю.

Што да арышту жыхаркі Верхнядзвінску, то ёсць дэталі, якія бянтэжаць і праваабаронцаў, і яе аднадумцаў. Справа ў тым, што 23 і 24 лістапада актывістка некалькі разоў выходзіла на сувязь і прасіла за яе не хвалявацца. Застаецца не зразумелым, ці гэта супакойвала знаёмых сама Валянціна Болбат, ці нехта рабіў гэта ад ейнага імя з ейнага тэлефона. Бо голасу актывісткі ніхто не чуў, каб можна было з поўнай упэўненасцю сказаць, што на сувязі менавіта гэты чалавек. Усе камунікацыі адбываліся пісьмова праз мэсэнджары. Тэлефон Валянціны Болбат не адказвае з 22 лістапада: на ўсе спробы датэлефанавацца абанентам паведамляюць, што «няправільна набраны нумар».

Валянціна Болбат — адна з пачынальніц беларускага дэмаратычнага руху ў1990-я гады. Яна шмат працавала на карысць развіцця Верхнядзвіншчыны — ладзіла асветніцкія і культурніцкія імпрэзы, супрацоўнічала з мясцовымі ўладамі ў галіне аховы здароўя, правоў жанчын і дзяцей, неаднаразова была незалежнай назіральніцай падчас выбараў розных узроўняў, дапамагала неабыякавым жыхарам Верхнядзвінску аб’яднацца дзеля добраўпарадкавання сваіх двароў і навакольных тэрыторый.

У Верхнядзвінску затрымалі актывістку Валянціну Болбат. Дзе яна – невядома

Метки: , ,
Комментарии: