Валянціне Болбат прысудзілі чарговыя суткі

Автор:
Опубликовано:
13
Май
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



Грамадскай актывістцы з Верхнядзвінска прысудзілі чарговыя суткі, на гэты раз 30 сутак. Валянціна Болбат зноў трапіла ў лякарню.

Суд над ёй адбыўся 10 траўня, судовае пасяджэнне вяла суддзя Верхнядзвінскага суда Людміла Каваленка. Валянціну судзілі па двух артыкулах — частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючай такую дзейнасць) і па частцы 1 артыкула 24.34 (Парушэнне парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства). Гэта ўжо пяты суд над грамадскай актывісткай з Верхнядзвінска.

Перад гэтым Валянціна Болбат напісала ў ФБ: “Сябры мае, вандраванні па пакутах працягваюцца – затрыманне, лякарня, чарговыя два пратаколы па сумна вядомых артыкулах: ч.1. арт.24.34 і ч.2. арт. 19.11. Чакаю суда. Засталіся пазыкі яшчэ з мінулых штрафаў, якіх у мяне было 130 базавых і аплата ўтрымання ў ЦІПе Наваполацка. У банку хацела ўзяць крэдыт, адмовілі. Не думала, што амаль у 70 год свайго жыцця, магу аказацца ў такой сітуацыі. Столькі зрабіўшы для раёна, для хворых дзетак, шматдзетных сямей. Пра маю грамадскую працу і працу маіх калег можна пісаць кнігу. А пішуцца міліцэйскія пратаколы. Гэтыя паўгода сталі крытычнымі і для здароўя. Горка… Адчуваю сябе як на паперці”.

Агульная сума штрафаў, прысуджаных грамадскай актывістцы, складае больш за 4 тысячы рублёў.

А да гэтага яшчэ далучыцца аплата яе 30 -суткавага ўтрымання ў ІЧУ. Вось такім чынам улады ціснуць на вядомых актывістаў. Некаторым псуюць здароўе і кідаюць у фінансавую кабалу, але ёсць і горшыя прыклады, як з Вітольдам Ашуркам і Мікалаем Клімовічам, якіх давялі ў калоніях да смерці.

Калі хто хоча дапамагчы Валянціне Болбат у такой сітуацыі, вось яе нумар карткі: 5470 8740 4920 9818, Тэрмін дзеяння 06/24, “Беларусбанк”.

Дацэнтку кафедры дызайну ВДТУ аштрафавалі на 60 базавых велічынь за «распаўсюд экстрэмізму» і «пікетаванне»

Метки: ,
Комментарии: