Валянціну Болбат, актывістку з Верхнядзвінску, будуць судзіць другі раз запар

Автор:
Опубликовано:
6
Декабрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



На інтэрнэт-сайце з раскладамі судоў з’явілася паведамленне, што 6 снежня ў Наваполацкім гарадскім судзе адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай супраць спадарыні Валянціны паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, вырабніцтва, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Чаму Валянціну Болбат судзяць не ў Верхнядзвінску, а ў Наваполацку, прычым ужо другі раз, застаецца незразумелым. Справу будзе разбіраць тая самая суддзя, Зінаіда Балаболава, якая вынесла ўжо дзясяткі прысудаў прадстаўнікам дэмакратычнай супольнасці.

Гісторыя з першым судом застаецца да канца не зразумелай: яе судзілі праз некалькі дзён пасля таго, як 22 лістапада дома ў Валянціны Болбат правялі ператрус. Тады прайшла цэлая хваля затрыманняў актывістаў руху «За Свабоду». Паводле звестак праваабаронцаў, спадарыню Валянціну дапыталі ў міліцыі і адпусцілі, але праз некалькі дзён затрымалі зноў. Меркавана, 25 лістапада яе асудзілі за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў і пакаралі арыштам на 10 сутак. У такім выпадку, 5-га снежня жанчыну мусілі вызваліць. Аднак на сувязь з блізкімі яна так і не выйшла.

Арышт Валянціна Болбат адбывала ў наваполацкім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Найверагодней, там яе і трымаюць да другога суду. Усе акалічнасці можна будзе даведацца хіба што ад самой актывісткі, калі яна выйдзе на волю.

Валянціна Болбат, актывістка з Верхнядзвінску, пад арыштам

Метки: , , ,
Комментарии: