Віцебшчына: «конкурс» ахвотных трапіць у Парламент- 2,5 прэтэгдэнты на адно месца

Автор:
Опубликовано:
17
Январь
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область


Завяршылася падача дакументаў для рэгістрацыі на кандыдатаў у дэпутаты Парламента і мясцовыя саветы. Паводле інфармацыі абласной выбарчай камісіі, на Віцебшчыне неабходна абраць 14 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, на якія прэтэндуюць 35 чалавек. Сярод іх 20 актывістаў палітычных партый, у асноўным гэта члены Беларускай партыі «Белая Русь» (9) і ЛДП (9). Прычым на чарговы тэрмін вырашылі балатавацца трое дзейных дэпутатаў Парламента. Працэдура рэгістрацыі кандыдатаў працягнецца па 30 студзеня ўключна, пасля чаго тыя, хто пройдзе яе паспяхова, атрымаюць пасведчанні кандыдатаў і пачнуць агітацыю.

Дарэчы, ахвотых па другім разе папрацаваць у якасці дэпутатаў мясцовых саветаў у прапарцыйных адносінах куды меней: усяго сем дзейных дэпутатаў з амаль 3-х тысяч прэтэндэнтаў падалі дакументы на рэгістрацыю. З іх 721 чалавек – прадстаўнікі палітычных партый (гэта 24 % ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў). Найбольшую колькасць кандыдатаў вылучыла Беларуская партыя «Белая Русь» — 621 актывіста (больш за 86 % ад колькасці ўсіх прадстаўнікоў партый). Ад Камуністычнай партыі Беларусі гатовы пазмагацца за мандаты 47 чалавек, ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі — 38, ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці — 15 прадстаўнікоў. Беспартыйных вылучэнцаў усяго 100 чалавек.

Яшчэ адна асаблівасць цяперашняй выбарчай кампаніі на Віцебшчыне – гэта палітычная актыўнасць дэманструюць жанчын: іх каля 56 % ад агульнай колькасці тых, хто падаў дакументы на рэгістрацыю.

vitebskspring.org

Газета «Полацкі веснік» распачала адкрыты піяр дзейнай дэпутаткі Святланы Адзінцовай, якая зноў збіраецца ў Палату прадстаўнікоў

Метки: ,
Комментарии: