Віцебшчына лідзіруе па колькасці ксяндзоў адміністратыўна затрыманых па палітычных артыкулах
Ад восені 2020 года ў Віцебскай вобласці па палітычных матывах былі падвергнуты адміністрацыйнаму пераследу пяць служыцеляў беларускай каталіцкай царквы. Усім ім было інкрымінавана правапарушэнне, прадугледжанае частка 1 артыкула 24.23 КаАП — парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
Так, ксёнз Вячаслаў Барок, з Расонаў адбыў адміністратыўны арышт цягам 10 сутак.
Да разгляду справы ў судзе езуіт а. Віктар Жук і грэка-каталік) а. Аляксей Варанко, абодва з Віцебска былі ў зняволенні 1 суткі, а ксёнз з Лынтупаў Аляксандр Баран, Лынтупы быў пакараны арыштам на 8 сутак.
17 ліпеня за рэпост у сацсетках, да 15 сутак арышту быў прыгавораны сальватарыянец віцебскі ксёндз Андрэй Вашчук.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!