Віцебскай вобласці працягваюць узбуджаць крымінальныя справы экстрэмісцкай накіраванасці

Автор:
Опубликовано:
15
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика


За 8 месяцаў 2022 года следчыя, якія ўваходзяць у розныя структуры Упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, узбудзілі звыш 230 крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці, па якіх устаноўлена 169 падазроных.

Найбольшую распаўсюджанасць злачынстваў, аднесеных уладамі да экстрэмісцкіх, з’яўляецца абразы прадстаўнікоў улады і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, незаконнае выкарыстанне інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках, апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці, заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны.

У статыстыку не ўваходзяць адміністрацыйныя справы за «экстрэмізм», што скажае рэальную карціну пераследу з боку рэпрэсіўнага палітычнага рэжыму ў дачыненні да дэмакратычнай апазіцыі.

Бо ў выпадку прыняцця рашэння следчых органаў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, пачынаецца адміністрацыйны працэс, у адпаведнасці арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць).

vitebskspring.org

Суд вырашыў, што рабочы абразіў міністра і прэзідэнта

Метки: ,
Комментарии: