Віцебскаму арт-менеджэру і музыку Уладзіміру Булаўскаму блакуюць ліставанне
Віцебскаму арт-менеджэру і музыку Уладзіміру Булаўскаму блакуюць ліставанне.
Палітвязень быў затрыманы 14 снежня 2022 году і з таго часу знаходзіцца за кратамі. Супраць Булаўскага распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — сілавікі знайшлі фотаздымкі Уладзіміра з паслявыбарчых акцый пратэсту.
З 2020-га году сілавікі затрымлівалі Уладзіміра як мінімум пяць разоў.
У сваёй вестачцы на волю ён перадаў, што з ім усё добра, настрой бадзёры, шмат чытае і перадае ўсім прывітанкі і падзякі. Але таксама паведаміў, што зусім не атрымлівае лістоў — толькі ад брата, піша Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна»
Падтрымайце Уладзіміра пасылкай, лістом, грашовым пераводам ці тэлеграмай: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Уладзімір Булаўскі.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!