Віцебскаму тэлеканалу, дзе працаваў палітвязень Вячаслаў Лазараў, далі папярэджанне «за парушэнне заканадаўства аб СМІ»
Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйнае папярэджанне ТАА «Наше ТВ», але ў чым сутнасць правапарушэння, у тэлеграм-канале ведамства не паведамляецца. ААТ «Наше ТВ» з“яўляецца заснавальнікам тэлепраграмы«РУ.ТВ». Да слова, некалькі гадоў таму відэааператарам на тэлеканале «Наше ТВ» працаваў Вячаслаў Лазараў – палітзняволены, якога затрымалі сёлета 9 лютага і вінавацяць паводле паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага Кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). На думку следчых, Лазараў супрацоўнічаў з «Белсатам» — замежным СМІ, абвешчаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.
Раней ААТ «Наше ТВ» мела надзею на развіцце, і для тэлеканала здымалі мясцовыя навіны, асвятляючы апошнія падзеі ў Віцебску. Але цягам пяці гадоў дзейнасць тэлеканала прыйшла ў заняпад, з яго скарацілі большую частку супрацоўнікаў. Цяпер гледачам прапануюць хіба толькі музычныя кліпы і мастацкія фільмы.
Таццяну Пыцько, жонку палітвязня Вячаслава Лазарава, таксама прызналі палітычнай зняволенай
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!