Віцебскаму журналісту пагражае небяспечнае вяртанне ў Беларусь
Дэпартамент міграцыі Літвы распачаў працэс дэпартацыі ў Беларусь былога рэдактара газэты «Віцебскі кур’ер» журналіста Алега Баршчэўскага. Алегу адмоўлена ў палітычным прытулку на падставе, што яму нібыта нічога не пагражае і ў беларускіх уладаў няма падставаў для палітычнага пераследу віцябляніна.
Аднак, паводле дзейнага крымінальнага заканадаўства ў Беларусі Баршчэўскаму пагражае пакараны да 7 гадоў пазбаўлення волі. Бо ён з’яўляецца рэдактарам апазіцыйнага ўладам сайта nash-dom.info, прызнанаму беларускімі праваахоўнымі органамі экстрэмісцкім і занесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Больш за тое гэты сайт з’яўляецца інфармацыйным рэсурсам, які належыць праваабарончай арганізацыі «Наш Дом», прызнанай «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Раней іншым работнікам ПА «Наш Дом» Літва прадстаўляла палітычны прытулак без асобых праблем.
Умер витебский журналист Вадим Борщевский
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!