Віцебскаму журналісту Вячаславу Лазараву спаўняецца 48 гадоў
29 жніўня палітзняволенаму журналісту Вячаславу Лазараву спаўняецца 48 гадоў.
Паўтара гады палітвязня трымаюць за кратамі. Віцебскага відэааператара-фрылансера асудзілі паводле «экстрэмісцкага» артыкула — ён быў абвінавачаны за супрацу з тэлеканалам «Белсат». Разам з Вячаславам Лазаравым судзілі і ягоную жонку Таццяну Пыцько, якую празналі вінаватай за дапамогу мужу ў прафесійнай дзейнасці, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.
В Витебске задержали видеооператора Вячеслава Лазарева
Прысуды Вячаславу Лазараву і Таццяне Пыцько: пяць з паловай і тры гады пазбаўлення волі
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!