Віцебская дэпутатка Таццяна Аўтухова мае намер пераабрацца ў 2024 годзе? Не відавочна

Автор:
Опубликовано:
9
Март
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



Даведацца, чым займалася дэпутатка Віцебскай Чкалаўскай выбарчай акругі № 18 Таццяна Аўтухова ў першыя месяцы 2023 года, дастаткова прааналізаваць яе асабісты сайт. Бо ад вынікаў дзейнасці і яе рэкламы залежыць магчымасць яе абранне на другі дэпутацкі тэрмін на парламенцкіх выбарах вясной 2024 года. Але пакуль ейная праца падаецца шэрай і мала выніковай для шэраговага выбаршчыка.

Дзейнасць дэпутаткі Таццяны Аўтуховай як палітыка нацыянальнага ўзроўню складаецца з умоўна трох кірункаў: асабісты прэм грамадзян у выбарчай акрузе, удзел у публічных мерапрыемствах і праца ў парламенце.

У студзені-лютым Таццянай Анатольеўнай здзейсніла два асабістыя прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.колькі выбаршчыкаў прыйшлі на сустрэчу на сайце не паведамляецца.

У справаздачы аб праведзенай сустрэчы 06 студзеня паведамляецца: «Адзін з заяўнікаў, якія звярнуліся, падзякаваў парламентарыя за аказанае садзейнічанне ў вырашэнні пытання, прадастаўлення памяшкання для заняткаў спортам грамадзянамі пажылога ўзросту. Паступілі ад выбаршчыкаў звароты, якія тычацца адукацыі, рамонту жыллёвага фонду, добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі шматкватэрнага дома, а таксама тлумачэнні спадчынных праваадносін. На ўсе пытанні парламентарыем дадзены кампетэнтныя адказы».

У справаздачы аб асабістым прыёме 14 лютага запісана: «Да парламентарыя паступілі пытанні, якія тычацца працаўладкавання, сацыяльнай абароны інвалідаў. Адзін з выбаршчыкаў цікавіўся аб ходзе разгляду звароту, які знаходзіцца на кантролі ў дэпутата. Усім грамадзянам, якія звярнуліся ў ходзе правядзення асабістага прыёму, былі дадзены тлумачэнні па хвалюючых іх пытаннях».

Заканадаўчая дзейнасць Аўтуховай праходзіла ў рамках агульнай працы Палаты прадстаўнікоў.

За два месяцы дэпутатка прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы прайшло на базе ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк», пабывала на “круглым” стале на тэму “Грамадзянская адказнасць уладальнікаў транспартных сродкаў: праблемныя пытанні прававога рэгулявання”, папрацавала ў групе па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі”.

А 25 студзеня і 21 лютага займалася заканадаўчай руцінай падчас пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў, на якіх былі разгледжаны 20 законапраектаў і паправак да дзеючых законаў.

Напэўна, самым прыемным у працы дэпутаткі быў яе ўдзел у розных урачыстых мерапрыемствах, якіх, паводле паведамленняў на сайце, за першыя два месяцы можна налічыць каля дзесяці.

Гэта, напрыклад, былі Калядныя сустрэчы з маладымі педагагічнымі работнікамі, урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, акцыя «О, жанчына, – ты мір!», ну і г. д.

Аўтухова таксама прыняла ўдзел у пасяджэнні адміністрацыі Першамайскага раёна горада Віцебска, абмеркавала напрамкі дзейнасці абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, ушаноўвала лаўрэатаў абласной прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2022», смуткавала на мітынгу-рэквіеме ў гонар «афганцаў».

Адзіным некабінетным дзеяннем дэпутаткі стаў праведзены 6 лютага маніторынг коштаў у віцебскай прадуктовай краме “Веста № 142”.

Да справядлівасці трэба сказаць, што няма ў абавязкі дэпутата парламента высвятляць, ці выконваюць крамы Віцебшчыны пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб сістэме рэгулявання цэн”, якая выйшла ў кастрычніку мінулага года. Гэта глядзецца чыстым праявай таннага папулізму з боку Таццяны Анатольеўны.

Пагадзіціся з тым, што былая настаўніца, а зараз член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы проста не можа мець прафесійных кампетэнцый, каб пісьменна правесці маніторынг асартыменту прадукты, захавання тэрмінаў захоўвання і правілаў продажаў харчовых тавараў.

viciebskspring.org

Депутаты намерены изменить способы лечения от алкогольной и наркотической зависимости

Метки: ,
Комментарии: