Віцебскія гарадскія ўлады губляюць сувязі з мэрыямі еўрапейскіх гарадоў
Цяпер на сайце Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта змешчаны назва 10 гарадоў-пабрацімаў і 14 гарадоў-партнёраў з розных краін свету. За 1,5 гады, па палітычных прычынах, з Віцебскам разарвалі афіцыйныя адносіны тры гарады. Не выключана, што найбліжэйшым часам па тых жа прычынах сяброўскія адносіны з Віцебскам перапыняць шэраг еўрапейскіх гарадоў.
3 снежня 2020 года, у адкрытым лісце Франкфурт-на-Одэры выказвае сваю салідарнасць з народам Беларусі, які мірна выступіў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні і за аднаўленне дэмакратыі, асабліва — жыхарам горада-пабраціма Віцебска.
«Мы захапляемся Вашай мужнасцю і апантанасцю. Адначасова мы вельмі занепакоеныя, што сітуацыя ў Вашым горадзе і Вашай краіне можа падвергнуцца эскалацыі. Таму што мы бачым, што міліцыя і вайскоўцы ўжываюць зброю супраць мірных дэманстрантаў», — гаварылася ў гэтым лісце.
Ліст быў падпісаны обер-бургамістрам Рэнэ Вільке, старшынёй гарадскога сходу дэпутатаў Вольфгангам Нойманам, старшынёй працоўнай групы «Віцебск» Клаусам Бальдаўфам і кіраўніком аддзела культуры, адукацыі, спорту і грамадзянскага ўдзелу ў Еўропе Міленай Маннс.
Партнёрства Віцебска і Зялёны-Гуры развівалася яшчэ з савецкіх часоў. У гонар гэтага польскага горада ў Віцебску названы вуліца і адзін з рэстаранаў. Менавіта дзякуючы гэтаму партнёрству ў Віцебску вырашылі праводзіць фестываль польскай песні і збудавалі Летні амфітэатр.
Ануляванне партнёрства з Віцебскам адбылося з-за таго, што беларускія ўлады падтрымалі і падтрымліваюць ваенную агрэсію Расіі ў адносінах да Украіны.
Пра гэта 14 сакавіка 2022 года афіцыйна паведамім прэзідэнт горада-пабраціма Віцебска — Зялёны-Гуры — Януш Кубіцкі. Ён публічна сарваў назву нашага горада са сцяны мэрыі польскага горада.
1 мая 2022 года стала вядома пра тое, што гарадзкія ўлады літоўскага горада Панявеж адмовіліся ад супрацы з Віцебскам. Прычынаю стала вайна ва Ўкраіне.
Адначасова ўлады дэмантавалі дашку з назвай нашага горада, якая была раней устаноўленая перад уваходам у мэрыю Панявежа. У 2021 годзе кіраўніцтва Панявежа некалькі разоў дасылаў лісты ў адміністрацыю Віцебску: пасля затрымання Рамана Пратасевіча і ў дзень салідарнасці з палітвязнямі. Гэта суправаджалася і вывешваннем бел-чырвона-белага сцяга на будынку адміністрацыі літоўскага горада.
Страта сувязей з пародненымі гарадамі азначае спыненне культурных, духоўных і эканамічных узаемаадносін. Калі гэтая тэндэнцыя працягнецца, то Віцебск страціць сувязь з еўрапейскай цывілізацыяй, часткай якой ён быў больш за 1000 год.
Здымак праваабаронцы Ігара Казмерчака – на стэндзе «Іх шукае міліцыя»
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!