“Віцебскія Курапаты”. Выйшла кніга пра “сталінскія” расстрэлы ў рэгіёне

Автор:
Опубликовано:
6
Февраль
2022
Комментарии: 1 комментарий
Рубрики: Беларусь История


У кнігу ўвайшлі ўспаміны сведкаў трагічных падзеяў і іх нашчадкаў, сабраныя неабыякавымі аматарамі праўдзівай гісторыі Беларусі.

Праца па збіранні сведчанняў пра “сталінскія” расстрэлы распачалася яшчэ напрыканцы 1980-х, калі стала вядома пра “расстрэльнае” месца ў лесе паміж вёскамі Паляі і Вароны Віцебскага раёна. Тагачасныя ўдзельнікі віцебскага клубу аматараў гісторыі і даўніны “Узгор’е” апыталі некалькі дзясяткаў тамтэйшых жыхароў. На жаль, рукапісныя запісы гутарак згубіліся, але ў кнізе “Віцебскія Курапаты” ёсць аповеды, запісаная больш за 30 гадоў таму на магнітафонную стужку. Ёсць у зборніку і аповеды, запісаныя на відэакамеру Янам Дзяржаўцавым. Калі ў 2014-м годзе было знойдзеная невядомае пахавання расстраляных людзей у лесе каля вёскі Хайсы,  актывіст пачаў збіраць аповеды жыхароў найбліжэйшых вёсак, і запісаў успаміны больш як 30-ці чалавек. Збольшага апавядальнікамі былі ўжо не відавочцы, а іхныя нашчадкі. Але ўдалося знайсці і непасрэдных сведак, распавёў Ян Дзяржаўцаў:

-Сведкам быў Зміцер Сцяпанавіч Ганчароў, якога сёння таксама ўжо няма на свеце. У канцы 1930-х ён быў дзіцём, і разам з сябрам улетку яны пасвілі калгасных бычкоў. Аднойчы цялё згубілася, і вечарам дзеці пайшлі яго шукаць. Убачылі, як ў лес заехала машына, неўзабаве пачулі стрэлы. Ім падумалася, што гэта маглі застрэліць бычка, які заблукаў. Але з-за дрэваў з’явіліся ўзброеныя людзі, якія загадалі малым бегчы адсюль і забыцца пра ўсё, што бачылі. Калі ўжо дома Зміцер Сцяпанавіч насмеліўся распавесці пра ўбачанае сваёй маці, яна  забараніла нават падыходзіць да той мясціны ў лесе. Бо вяскоўцы ведалі: там расстрэльваюць людзей.

Апрача аповедаў відавочцаў і іх нашчадкаў пра расстрэлы каля вёсак Паляі , Хайсы і ва ўрочышчы Цёплы лес, у кнізе “Віцебскія Курапаты” ёсць асобны раздзел пра  пошукі сваякоў, якія хочуць даведацца праўду пра лёсы сваіх рэпрэсаваных родных. Інфармацыя  пра злачынствы сталінізму ўсё яшчэ засакрэчана, і людзям даводзіцца праводзіць самастойныя расследаванні і рабіць запыты ў КДБ, па драбніцах збіраючы звесткі пра расстраляных блізкіх.

Мэта стварэння гэтай кнігі — распавесці людзям пра знойдзеныя вакол Віцебска месцы масавых расстрэлаў бязвінных  грамадзян падчас сталінскага тэрору . Старажылы вёсак Хайсы , Баравыя , Дрыколле , Бараўляны , Саколькнікі, Лужасна, Мазалава, Паляі, Вароны, жыхары Віцебску  рассказалі пра сапраўдны генацыд, які здзяйсняла савецкая ўлада,  расстрэльваючы людзей па нацыянальнай і сацыяльнай прыкмеце ўначы, таемна, каб людзі не бачылі і не ведалі пра іхныя злачынствы супраць чалавецтва, — кажа Ян Дзяржаўцаў.

Аўтары і ўкладальнікі кнігі “Віцебскія Курапаты” мяркуюць, што яна будзе цікавая  тым, хто займаецца краязнаўствам, і хто шукае гістарычнай праўды пра падзеі сталінскага тэрору ў Беларусі.

vitebskspring.org

Будут ли члены Витебского ОО Крестный Крест участвовать в подсчете голосов на предстоящим референдуме?

Метки: ,
Комментарии: