Віцебскія ўлады дазволілі прарасейскую акцыю «Бессмяротны полк»

Автор:
Опубликовано:
7
Май
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



9 траўня у Віцебску пройдзе акцыя «Бессмяротны полк». Арганізатары заахвочваюць удзельнікаў выкарыстоўваць літары Z і V – сімвалы расейскай агрэсіі ва Украіне.

У гэты дзень у Віцебску пройдзе ўрачыстае шэсце, прысвечанае святкаванню 77-й гадавіне перамогі ў Вялікай айчыннай вайне. У святочнай агульнагарадской калоне планіруецца ўдзел і «Несмяротнага Палка». У сваёй акцыі яны плануюць выкарыстоўваць георгіеўскія стужачкі і сімвалы расейскай агрэсіі ва Украіне – лацінскія літары Z і V.

«Калона Бяссмертнага Палка будзе ісці ўнутры агульнагарадской святочнай калоны – адразу за «Саюзам афіцэраў». Знайсці нас можна па банеры «БЯССМЕРТНАГА ПАЛКА», каля яго будуць раздавацца гвардзейскія георгіеўскія стужачкі ўсім ахвочым. Калона будзе рухацца ад плошчы Леніна да плошчы да Комплексу «Тры штыкі»» – пішуць на сваёй афіцыйнай старонцы арганізатары акцыі.

Таксама яны папярэджваюць патэнцыйных удзельнікаў шэсця, што «недапушчальная бчб-сімволіка, недапушчальныя палітычныя акцыі!», а павінна быць выкарыстана толькі савецкая сімволіка.

У сваю чаргу Эльвіра Мірсалімава, адна з асноўных арганізатараў «Палка» і «галоўная актывістка» так званага «Рускага свету» у нашым горадзе, напісала на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках, што будзе на шэсці са «стужкай у выглядзе сімвала Z». І запэўнівае ўдзельнікаў, што выкарыстанне літар V і Z на тэрыторыі Беларусі цалкам законнае і дарэчнае.

«Ваенная спецаперацыя Расеі па дэнацыфікацыі на тэрыторыі Украіны – гэта не нейкая абстрактная з’ява. Расея і Беларусь знаходзяцца ў Саюзнай дзяржаве. Расейскія сімвалы па барацьбе з украінскім (і любым іншым) нацызмам, падтрыманыя на дзяржаўным узроўні РФ, на наш погляд, не могуць быць забароненыя ў саюзнай Беларусі» – піша актывістка.

Але пры гэтым паведамляе, што не ведае «як адрэагуюць віцебскія чыноўнікі на сімволіку «Z»».

І папярэджвае, што магчымыя правакацыі. Але паабяцала прысякаць іх.

vitebskspring.org

Эльвіра Мірсалімава запрашае віцяблян на несанкцыянаванае шэсце

«Русский мир» у Віцебску ў адкрытую прапагандуе вайну і нацыянальную варожасць

 

Метки: , , ,
Комментарии: