Віцебскія ўлады ліквідавалі чатыры спартыўныя грамадскія аб’яднанні
У маі рашэннем Віцебскага абласнога суда грамадскія аб’яднанне «Віцебскі гарадскі фонд дапамогі ветэранам спорту і перспектыўным спартсменам», «Віцебская абласная федэрацыя хакея», спартыўны клуб «Тыгр» (Полацк) і Віцебскі абласны парусна-маторны клуб «Агра» прымусова ўведзены ў стан ліквідацыі. Ініцыятарам знішчэння аб’яднанняў грамадзян стала кіраўніцтва Упраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
«Спартыўны клуб «Тыгр», дзе дзеці школьнага ўзросту займаліся тхэквандо быў адкрыты ў 2009 годзе. Трэнеры клуба за чатырнаццаць гадоў яго існавання прышчапілі любоў да гэтага віду спорту ў некалькіх сотняў маладых беларусаў і беларусак.
Віцебская абласная федэрацыя хакея была зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб’яднання ў 2006 годзе. Раней яе ўзначальвалі начальнікі УУС Віцебскага аблвыканкаму. На момант яе ліквідацыі старшынёй федэрацыі з’яўляўся экс-рэктар Віцебскага медуніверсітэта Анатоль Шчасны. На 1 студзеня 2022 года ў федэрацыі налічвалася 78 чалавек.
Грамадскае аб’яднанне «Віцебскі гарадскі фонд дапамогі ветэранам спорту і перспектыўным спартсменам» было зарэгістравана больш за 26 гадоў таму, у снежні 1996 года.
Дарэчы, у офісе арганізацыі 12 траўня 2020 года адбылася сустрэча віцебскіх палітычных актывістаў са старшынём апазіцыйнай партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычнага Грамада» Сяргеем Чарачнем. У час сходу палітык пацвердзіў свой намер балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі і прапанаваў прысутным увайсці ў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для вылучэння яго на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Паводле справаздачы аб дзейнасці Віцебскага абласнога парусна-маторнага клуба «Агра» за 2020 год у складзе арганізацыі лічыліся 10 чалавек, грашовых сродкаў клуб не атрымліваў і мерапрыемстваў не праводзіў.
Віцебскія ўлады ліквідавалі Клуб аматараў амерыканскага футбола
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!