Віцебскія ўлады ліквідавалі грамадскую арганізацыю «Самакіраванне і грамадства»

Автор:
Опубликовано:
22
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і па рашэнні Віцебскага абласнога суда 25 мая пачаўся працэс ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Самакіраванне і грамадства». Арганізацыя праіснавала больш за 11 гадоў і рэальна дапамагала мясцовым уладам, асабліва рэгіянальным Саветам дэпутатаў, развіваць мясцовае ўпраўленне і самакіраванне ўсімі даступнымі законнымі спосабамі. Нязменным кіраўніком арганізацыі быў палітык і грамадскі дзеяч Хрыстафор Жаляпаў.

Трэба сказаць, што ГА “Самакіраванне і грамадства” у якую ўваходзілі больш за 30 грамадзянскіх актывістаў, была ўнікальная тым, што яе стварылі вядомыя ў Віцебскім рэгіёне палітыкі і грамадскія дзеячы, прозвішча якіх гавораць самі за сябе. Дастаткова згадаць Леаніда Гаравога, Аляксея Гаўруцікава і Хрыстафор Жаляпаў, і стане зразумела супраць каго была накіравана рэпрэсія, звязаная з закрыццём арганізацыі.

Аднак не толькі склад знішчанай арганізацыі гаворыць пра значнасць для развіцця ў Віцебскай вобласці грамадзянскай супольнасці, але і тыя справы, мерапрыемствы і акцыі якія гэтая арганізацыя здзяйсняла.

Так у 2020 годзе праўленнем, членамі арганізацыі і добраахвотнымі памочнікамі аб’яднання было праведзена больш як 25 значных для Віцебскага рэгіёну мерапрыемстваў.

Дастаткова назваць некаторыя з іх, каб зразумець тую незаменную страту, якую панесла грамадскае жыццё Віцебшчыны ў сувязі з ліквідацыяй ГА “СіА”.

А гэта сустрэчы з сацыёлагам Аляксеем Ластоўскім у Наваполацку і філосафам метадалогіі Уладзімірам Мацкевічам у Оршы, творчая вечарына з пісьменнікам Францам Сіўко ў Браславе, канцэрт Віктара Шалкевіча ў Глыбокім, візіт мастака Аляксея Пушкіна ў Полацк, святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя стварэнню БНР, гуманітарная акцыя ўзаемадапамогі ў барацьбе з COVID у Віцебску і Віцебскай вобласці.

Асоба хочацца адзначыць актыўны ўдзел сябраў арганізацыі ў выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў усіх узроўняў.

Працэс поўнай ліквідаціі Віцебскага грамадскага аб’яднання «Самакіраванне і грамадства» яшчэ не завершаны.

vitebskspring.org

В Витебске власти решили ликвидировать общественную организацию «Русская община»

Метки: , ,
Комментарии: