Віцебскія ўлады працягваюць «зачыстку» некамерцыйных грамадскіх арганізацый

Автор:
Опубликовано:
3
Октябрь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


За тры гады былі гвалтоўна зачыненыя 83 арганізацыі, якія служылі асновай грамадзянскай супольнасці ў Віцебскім рэгіёне. Гэты працэс працягваецца. У кастрычніку 2023 года Віцебскі абласны суд прыме рашэнне аб ліквідацыі трох грамадскіх аб’яднанняў.

У пачатку кастрычніка суд разгледзіць пазоў юстыцыі па ліквідацыі ГА «Віцебская абласная федэрацыя кікбоксінга і тайландскага бокса», а таксама яшчэ адной спартыўнай грамадскай арганізацыі — «Хакейны клуб «Паўночная Зорка».

Па зыску Міністэрства юстыцыі абласны суд разгледзіць ліквідацыю ГА Міжнародная грамадская арганізацыя па рэабілітацыі падлеткаў, інвалідаў і пажылых людзей «Алмаз», якая была зарэгістраваная ў Віцебску ў 2000 годзе.

Пакуль застаецца невядомым лёс ГА “Спартыўнага грамадскага аб’яднання “Тыгр”, дзе полацкія дзеці і дарослыя займаюцца барацьбой тхэквандо. На гэты момант арганізацыя лічыцца дзейнай.

Першая спроба закрыцця клуба ўлады распачалі 3 мая бягучага года, і яна была няўдалай для чыноўнікаў з Упраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. Другую спробу здзейсніла суддзя Віцебскага абласнога суда Наталля Лях 22 жніўня, і павінна была прыняць канчатковае рашэнне аб ліквідацыі СК «Тыгр».

vitebskspring.org

Апублікаваны праект зменаў у законы «Аб грамадскіх аб’яднаннях» і «Аб палітычных партыях»

Метки: , ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии