Віцебскія ўлады рапартуюць аб манапалізацыі інфармацыйнай прасторы дзяржаўнымі медыя

Автор:
Опубликовано:
27
Ноябрь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск



Згодна з заявамі чыноўнікаў у Віцебскай вобласці ажыццяўляюць дзейнасць 66 рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі: сеткавыя дзяржаўныя выданні, недзяржаўныя газеты і часопісы, электронныя СМІ. Сумарная аўдыторыя дзяржаўных рэгіянальных выданняў складае ўжо больш за 500 тыс. карыстальнікаў. Аднак толькі за 2023 год мясцовыя суды ўнеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў не менш за 96 апазіцыйных інфармацыйных рэсурсаў.

Ідэолагі паведамляюць, што рэгіянальныя дзяржаўныя інфармацыі прадстаўлены ва ўсіх папулярных у карыстальнікаў сацыяльных сетках. Толькі за 2023 год колькасць падпісчыкаў рэгіянальнай прэсы, тэлебачання і радыё на анлайн-рэсурсах вырасла на 73 тысячы карыстальнікаў.

Да прыкладу, газета «Віцьбічы» мае прысутнічае ў шасці сацыяльных сетках, такіх як «Вконтакте» — 236 падпісчыкаў, «TikTok» — 3375, «ОК» — 3321, «Youtube» — 5500, «nstagram» — 3080, «Тэлеграм» — 1977.

У выканкамах лічаць, што гэтага недастаткова. Улады ўжо прынялі ўсе неабходныя меры ў тым ліку і фінансавыя, каб максімальна павысіць прысутнасць дзяржСМІ у інфармацыйным полі.

У планах — сфарміраваць нейкую экасістэму, у якую ўвойдуць рэгіянальны пул журналістаў і ідэалагічны актыў вобласці. Мэтай новага ўтварэння будзе з’яўляецца фармаванне рэгіянальнай навіннай палітыкі, грамадскай думкі і супрацьстаяць Захаду па ўплыве на моладзь.

vitebskspring.org

У Віцебску стварылі абласны медыяцэнтр, каб вучыць журналістаў «правильно транслировать информацию»

Метки: ,
Комментарии: