Віцебскія ўлады забаранілі праваабаронцу правесці пікет у Facebook
Актывіст-праваабаронца Павел Левінаў запытаўся ў Віцебскага гарвыканкама, ці можна яму правесці пікет на асабістай старонцы ў Facebook і размясціць там нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Аднак улады забаранілі Левінаву правесці масавае мерапрыемства з-за непісьменна аформленай заявы. Пра гэта паведамляе Hrodna.life.
У сваім звароце Павел спаслаўся на тое, што раней беларусам выносілі адміністрацыйныя пастановы за размяшчэнне ў сетцы БЧБ-сцяга і прызнавалі гэта пікетам (па ч. 1 арт. 24.23 КаАП). Таму ён папрасіў дазволіць правесці масавае мерапрыемства — пікетаванне.
Дазвольны прынцып правядзення масавых мерапрыемстваў увялі ў новай рэдакцыі закона «Аб масавых мерапрыемствах» у 2021 годзе. Пры гэтым скасавалі апавяшчальны прынцып, калі жадаючыя маглі паведаміць выканкаму аб мерапрыемстве і правесці яго ў дазволеным месцы.
У якасці месца правядзення мерапрыемства праваабаронца ўказаў Facebook. Таксама Павал паведаміў аб часе пачатку і канца пікету. Ён паабяцаў, што пасля правядзення пікетавання будзе праведзена ўборка тэрыторыі на акаўнце „Павел Левінаў“ у сацыяльнай сетцы „Facebook“. Але атрымаў забарону.
Павел Ісакавіч абскардзіў адмоўнае рашэньне гарадзкіх уладаў у Віцебскі аблвыканкам. Але чыноўнікі вырашылі, што заява аформлена няслушна і пададзена ў парушэнне абзаца другога часткі пятай артыкула 5 Закона «Аб масавых мерапрыемствах».
Праваабаронца не згодны з рашэннем віцебскіх выканаўчых органаў улады і рыхтуе скаргу ў суд.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!