Віцебскія ўлады закрылі клуб па кікбоксінгу чэмпіёна свету Яўгена Цяліцы
Па ініцыятыве Ўпраўлення юстыцыі і па рашэнні Віцебскага абласнога суда з 10 кастрычніка 2022 года знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі Полацкае раённае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Клуб усходніх адзінаборстваў «Павуціна», заснаваны знакамітым спартсменам Яўгенам Цяліцай, які ў 2015 годзе стаў чэмпіёнам свету па кікбокінгу сярод аматараў. Яўген двойчы быў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Грамадская арганізацыя была зарэгістраваная ў жніўні 2014 года і праіснавала крыху больш за 8 гадоў, пасля чаго была прымусова ліквідаваная віцебскімі ўладамі.
За гэты час некалькі сотняў маладых жыхароў Полацка і Наваполацка здолелі асвоіць асновы ўсходніх адзінаборстваў і паўдзельнічаць як у рэгіянальных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, так і ў міжнародных турнірах. Заняткі праходзяць пад кіраўніцтвам кваліфікаванага трэнера з вышэйшай педагагічнай адукацыяй, дзеючага чэмпіёна свету і неаднаразовага чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу Яўгена Цяліцы.
У планах кіраўніцтва арганізацыі было адкрыццё залы баявых мастацтваў у п.Баравуха (Полацкі раён) і рэгістрацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Апошняя опцыя дазволіла б арганізоўваць і праводзіць у Наваполацку міжнародныя турніры, чэмпіянаты свету сярод аматараў і прафесіяналаў. Але ліквідацыя клуба ўжо не дазволіць спраўдзіцца грандыёзным планам Яўгена.
Дырэктарка школы з Расоншчыны лічыць еўрапейскую моладзь «нацыстамі»
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!