Віцебскія ўлады завяршаюць у рэгіёне працэс ліквідацыі «шкодных» грамадскіх арганізацый
За тры апошнія гады ў Віцебскай вобласці ўлады праз суды ліквідавалі блізка каля ста грамадскіх арганізацый. Апошнімі летась закрытымі сталі тры грамадскія аб’яднанні: Пчаляроў-аматараў «Полацкі мёд», «Наваполацкі клуб шахмат і шашак», «Віцебскі маладзёжны клуб адаптыўнай фізічнай культуры і спорту», Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Спартыўны клуб баявых мастацтваў «Тамашы». Ад дзяржавы ініцыятарамі ліквідацыі выступалі чыноўнікі Ўпраўлення юстыцыі Вітаблвыканкама.
У апошні час у арганізацыі пчаляроў-аматараў «Полацкі мёд» знаходзіліся 34 чалавекі, якія на працягу 12 гадоў арганізоўвалі лекцыі для мясцовых уладальнікаў пчальнікоў і праводзілі сумесна з службоўцамі Полацкага райвыканкама кірмаша для рэалізацыі прадукцыі пчалярства.
ГА «Наваполацкі клуб шахмат і шашак» праіснавала шэсць гадоў і пад ягоным «дахам» афіцыйна займаліся інтэлектуальнымі гульнямі 35 прадстаўнікоў моладзі і старэйшага пакалення.
Дзесяць актывістаў «Спартыўнага клуба баявых мастацтваў «Тамашы» на працягу пяці гадоў займаліся правядзеннем спаборніцтваў у тым ліку і міжнародных па караце для дзяцей і юнацтва.
Віцебскія ўлады ліквідавалі чатыры спартыўныя грамадскія аб’яднанні
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!