Віцяблянаў палохаюць «атрутным парфюмам з Украіны»
Па групах у сацыяльных сетках і мэсэнджарах невядомыя асобы распаўсюджваюць паведамленні пра тое, што нібыта «жанчыны з Украіны» проста на вуліцы прапануюць набыць парфуму, а перад тым пратэставаць яе на пах. І нібыта тыя, хто гэта зрабіў, паміраюць на працягу некалькі гадзінаў. Маўляў, гэта «падарунак да 8 сакавіка» ад украінак жанчынам Беларусі і Расеі.
Гэтая гісторыя выглядае настолькі малаверагоднай, што з афіцыйнай заявай пра фэйк выступіла віцебская міліцыя. Дзяржаўныя СМІ заклікалі не паддавацца на правакацыі і не распаўсюджваць гэтую навіну, якая, падобна, дабралася на памежную Віцебшчыну з Расейскай Федэрацыі. Прынамсі, газеты паведамілі, што падобныя інфармацыя пра «атрутны парфюм з Украіны» ужо цыркулюе па расейскіх гарадах.
Управа МУС Віцебскага аблвыканкама лічыць, што гэта «чарговая «качка», якая распаўсюджваецца з мэтай дэстабілізацыі ў грамадстве». Аднак не паведамляе, ці зроблены нейкія захады, каб выявіць «дэстабілізатараў», і ці будзе гэта рабіцца ўвогуле. Магчыма, фэйк пра «дыверсію» з украінскага боку падаецца віцебскай міліцыі менш небяспечным за «несанкцыянаваныя пікетаванні», калі віцяблянаў затрымлівалі і каралі «суткамі» то за букет жоўтых і блакітных кветак, то за шкарпэткі з жоўтымі і блакітнымі палоскамі.
Галоўны ідэолаг Віцебшчыны: як мага больш людзей уцягнуць у нашыя шэрагі
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!