Віцябляне просяць правесці праверку па факце парушэння Выбарчага кодэксу сябрам абласной камісіі

Автор:
Опубликовано:
16
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


14 лютага на сайце «Віцебскай Вясны» з’явіўся артыкул аб факце парушэння выбарчага кодэксу з боку трох сябраў абласной камісіі па правядзенні «рэферэндуму». Валяр’ян Мацкевіч, Таццяна Туманава і Сяргей Альсевіч падпісалі «Зварот сябраў Віцебскай абласной Каардынацыйнай рады грамадскіх абʼяднанняў і палітычных партый» з заклікам прагаласаваць за прапанаваныя змены, чым парушылі выбарчае заканадаўства.

15 лютага ў інтэрнэце зʼявілася петыцыя з просьбай правесці праверку ў дачыненні да Валярʼяна Мацкевіча. Зварот будзе накіраваны ў пракуратуру Віцебскай вобласці і аблвыканкам.

Валяр’ян Мацкевіч – старшыня абласнога Савету грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Ад яе ён і быў абраны ў абласную камісію для правядзенню «рэферэндуму». Дзейнае выбарчае заканадаўства забараняе праводзіць агітацыю сябрам выбарчых камісіяў. На гэта і звяртаюць увагу аўтары петыцыі і, спасылаючыся на артыкул 37 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, даводзяць, што Мацкевіч «пасля абрання яго сябрам Віцебскай абласной выбарчай камісіі па рэферэндуму, публічна даў пазітыўную ацэнку новага праекту Канстытуцыі, вынесенага на рэферэндум».

Словы сябра абласной камісіі ў падтрымку зменаў у Канстытуцыю былі апублікаваныя на сайце абласной газеты «Віцебскія Весці» 29 студзеня.

Аўтары петыцыі просяць «у выпадку ўстанаўлення фактаў парушэння нормаў Выбарчага кодэксу зрабіць захады для спынення паўнамоцтваў названага сябра камісіі».

Петыцыя размешчаная на платформе petitions.by, подпісы збіраюцца да 18 лютага. За першы дзень яе падпісалі больш за 60 чалавек. Сайт платформы заблакаваны Міністэрствам інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

vitebskspring.org

Скандал: тры сябры Віцебскай абласной камісіі па правядзенні рэферэндуму прынялі ўдзел у агітацыі па зменах у канстытуцыі

Метки: , ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии