Віцябляніна Антона Сомава, затрыманага за каментары ў «ВКонтакте», прызналі палітвязнем
Праваабаронцы прызналі 53-гадовага віцябляніна Антона Сомава, затрыманага ў Віцебску 30 верасня, палітычным зняволеным. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і праграміста Андрэя Зельцара. Зараз Антон Сомаў знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна ў Менску. Кадры яго затрымання з’явіліся на канале «Жулики Беларуси».
Затрыманне Антона Сомава фіксавалася на відэа ад самага пачатку. Гэтым разам «сілавікі» ў поўнай экіпіроўцы дзейнічалі так, быццам сапраўды затрымлівалі ўдзельніка тэрарыстычнай групоўкі. На аператыўным відэа называюць сябе супрацоўнікамі КДБ. Даюць гаспадару 5 секунд, каб адчыніў дзверы. Адзін з іх гучна пачынае зваротны адлік…
На пытанне сілавіка, ці пакідаў гаспадар нейкія абразлівыя каментары ў інтэрнэце Сомаў заяўляе, што не пакідаў, а ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» зарэгістраваны пад сваім уласным прозвішчам Антон Сомаў.
Праваабаронцы паведамляюць, што Антон Сомаў праходзіць у крымінальнай справе па артыкулах 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»). Яго ўтрымліваюць у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна ў Менску.
Пасля забойства супрацоўніка КДБ у сеціве шмат беларусаў выказалі падтрымку забітаму Зельцару. У адказ з боку па краіне прайшла хваля затрыманняў за каментары ў сацсетках. 7 кастрычніка кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў, што колькасць затрыманых вырасла да 200 чалавек, піша vitebskspring.org.
Абласны суд адмяніў пастанову Наваполацкага суду ў справе прафсаюзнага лідара «Нафтану»
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!




























