Віктар Бабарыка «больш не прыпісаны да атрада» у ПК-1?

Автор:
Опубликовано:
13
Май
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика



Паводле «Рабочага руху», палітзняволены, які адбываў пакаранне ў Наваполацкай калоніі, мог быць перавезены ў Менск. Нагадаем,Віктар Бабарыка пэўны час знаходзіўся ў хірургічным аддзяленні наваполацкага гарадскога шпіталя, куды трапіў з калоніі. У яго дыагнаставалі пнеўматоракс, які мог здарыцца ў выніку збіцця. Як паведамляе «Рабочы рух», прыкладня 3 траўня зняволенага палітыка зноўку забралі ў калонію, але праз суткі павезлі ў менскім накірунку. Ёсць меркаванне, што цяпер Віктар Бабарыка можа знаходзіцца на «Валадарцы» у турэмнай бальніцы.

12 траўня тэлеграм-канал Mayday са спасылкай на былога зняволенага ПК-1 паведаміў, што Віктар Бабарыка «больш не прыпісаны да атрада».Чалавек, які адбываў свой тэрмін у ПК-1 у Наваполацку, пацвердзіў валанцёрам, што Бабарыка апошнім часам знаходзіўся ў памяшканні камернага тыпу. У дачыненні да яго быў магутны прэсінг з боку супрацоўнікаў калоніі. Уноч з 24 на 25 красавіка яго шпіталізвалі са слядамі збіцця, некалькі сутак ён праходзіў лячэнне ў гарадской бальніцы Наваполацка, а далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядомае. Сувязі праз ліставанне з Віктарам Бабарыкам няма з 9 лютага.

Сваякі Віктара Бабарыкі спрабавалі трапіць на прыём да кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Менавіта ў ДВП адказваюць за ўтрыманне і бяспеку зняволеных. Родныя хацелі даведацца пра месцазнаходжанне і стан здароўя Віктара, а таксама атрымаць магчымасць убачыць яго і пераканацца, што з ім усё добра. Але ў прыёме было адмоўлена.

У ПК 1 Віктар Бабарыка знаходзіўся паводле прысуду, вынесенага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 6 ліпеня 2021 г. Яму прысудзілі 14 год калоніі, абвінаваціўшы паводле двух крымінальных артыкулаў: арт. 235 (легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам) і арт. 430 (атрыманне хабару). За гэта ён быў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і да штрафу памерам 145 тысяч рублёў (пяць тысяч базавых велічыняў). Таксама, паводле судовага выраку, ён пэўны час не мае права займаць кіроўныя пасады і павінен выплаціць больш за 46 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі нібыта нанесенай ім шкоды. Свае віны Віктар Бабарыка не прызнаў.

Кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакаранняў адмовілася сустрэцца са сваякамі палітзняволенага

Метки: , ,
Комментарии: