Вольгу Ялцэвіч будуць судзіць за дапамогу палітвязням

Автор:
Опубликовано:
1
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Жыхарку Докшыцаў вінавацяць у фінансавай дапамозе рэпрэсаваным паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці). Больш за паўгода яе трымаюць у Берасцейскім СІЗА №7 (Вольга Ялцэвіч мае рэгістрацыю ў Берасцейскай вобласці), на цяперашні момант следства скончана, і абласная пракуратура ўжо перадала справу ў суд. Жанчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Вольга Ялцэвіч жыла ў Докшыцах, яна мае юрыдычную адукацыю, і аказвала юрыдычныя паслугі ў якасці прыватнага прадпрымальніка (на дадзены момант дзейнасць ПП прыпынена). Паводле следства, 12 жніўня 2020 г. жанчына на розных інтэрнэт-рэсурсах апублікавала інфармацыю пра збор грошай для рэпрэсаваных беларусаў ад імя замежнага фонду. І з 13 жніўня па 19 снежня 2020 г. яна пералічыла больш за 37 тысяч рублёў на аплату штрафаў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў ды іншую матэрыяльную дапамогу.
Пад увагу сілавых структураў Вольга Ялцэвіч трапіла яшчэ раней: 12 чэрвеня 2020 г. яе затрымалі ў Менску падчас кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары. Суд Савецкага раёну асудзіў яе да 15 сутак арышту за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (24.23 ч.1 КаАП).

18 студзеня 2022 г., калі стала вядома, што затрыманай Вользе Ялцэвіч прад’яўлена абвінавачанне за «фінансаванне дзейнасці, якая груба парушае грамадскі парадак» (ч. 2 арт. 342 КК), праваабарончая супольнасць прызнала жыхарку Докшыц палітычнай зняволенай.

vitebskspring.org

Рабочага «Нафтана» арыштавалі на 10 сутак за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Метки: , ,
Комментарии: