“Вясна” ўзнагароджаная прэміяй “Цюльпан правоў чалавека 2022”

Автор:
Опубликовано:
9
Декабрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь В мире Политика


Сёння 8 снежня ў галандскім горадзе Гаага прайшла цэрэмонія ўручэння праваабарончай прэміі “Цюльпан правоў чалавека 2022”, заснаванай урадам Нідэрландаў. Лаўрэатам прэміі стаў беларускі Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Узнагароду ўручаў міністр замежных спраў Вопке Хукстра.

Падчас уручэння прадстаўнікі арганізацыі адзначылі:

“Нягледзячы на ліквідацыю, нягледзячы на пагрозу крымінальнай адказнасці, нягледзячы на шматлікія перашкоды, арышты і пакаранні, «Вясна» працягвала працаваць, працягвала сведчыць, дакументаваць і выкрываць усе без выключэння парушэнні з боку ўладаў. Мы працягваем гэтую працу і сёння, хоць некаторыя з нас знаходзяцца ў зняволеннні, а многія ў выгнанні.

Прычына гэтага ў тым, што мы сапраўды верым, што тое, што мы робім, фундаментальна правільна. Мы верым, што гэтая цяжкая праца рана ці позна прынясе плён, як для нас, так і для ўсёй дэмакратычнай Беларусі. Наша барацьба не скончаная і будзе працягвацца, пакуль апошні палітвязень не выйдзе на волю, а справядлівасць не адновіцца. І мы можам гарантаваць, што праваабаронцы прыйдуць на дапамогу ў патрэбны час, калі нарэшце наступяць незваротныя змены”.

Пераможца атрымлівае прыз у памеры 100 000 еўра і бронзавую скульптуру ў форме цюльпана. Урад Нідэрландаў спадзяецца, што прыз дазволіць пераможцу:

  • атрымаць міжнародную вядомасць і прызнанне;
  • далей развіваць і пашыраць маштабы сваёй працы ў галіне правоў чалавека, дазваляючы ахапіць большую колькасць людзей у як мага большай колькасці месцаў;
  • натхняць іншых.

«Цюльпан правоў чалавека» — штогадовая прэмія ўраду Нідэрландаў, якой ўганароўваюцца праваабаронцы за іх працу па прасоўванні і абароне правоў чалавека ва ўсім свеце, а таксама асвятленне сумежных праблем. Прэмія ўручаецца штогод, пачынаючы з 2008 года.

Лауреатом Нобелевской премии мира стал Алесь Беляцкий

Метки: ,
Комментарии: