Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня

Автор:
Опубликовано:
24
Май
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь В мире Политика


Выбары ў Каардынацыйную раду пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. З’явілася інструкцыя, як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду!

Тыя, хто знаходзіцца не ў Беларусі, могуць ужо да пачатку выбараў запампаваць прыладу Belarus ID.

Для Android яна даступная ў Google Play.

Для iOS трэба спачатку запампаваць на тэлефон аплікацыю TestFlight з App Store. Гэты афіцыйны дадатак ад Applе каманда выкарыстала для дадатковай бяспекі, каб пасля працэсу спампоўкі не засталося ніякіх лічбавых слядоў. Затым трэба адчыніць на тэлефоне спасылку і спампаваць аплікацыю Belarus ID для верыфікацыі і галасавання праз TestFlight. Калі спатрэбіцца код усталёўкі, зачыніце TestFlight (выгрузіце з памяці) і зноў націсніце на спасылку запампоўкі Belarus ID.

У мэтах бяспекі праграма схаваная ад пошуку, таму спампаваць яе можна па прамых спасылках.

Тым, хто знаходзіцца ў краінах, якія «сябруюць» з Беларуссю, раяць уключыць VPN.

Для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, у дні выбараў адкрыюць спецыяльную вэб-версію, якой можна будзе скарыстацца, не ўсталёўваючы мабільны дадатак. Ёй змогуць скарыстацца і выбаршчыкі замежжа.

На першым этапе прылада просіць стварыць лічбавы ID — трэба націснуць кнопку «Аформіць» і выконваць інструкцыі. Для гэтага спатрэбіцца беларускі пашпарт (падыдзе нават са скончаным тэрмінам дзеяння) і прылада з камерай — для верыфікацыі карыстальніка.

Выкарыстанне лічбавага ID для выбару спіса будзе даступна ў дні галасавання 25-27 траўня.

Падрабязней можна даведацца з відэаінструкцыі.

mostmedia.io

Метки: ,
Комментарии: