Як на Украіне адзначылі Дзень беларускай мовы

Автор:
Опубликовано:
24
Февраль
2020
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь
свята прайшло з дазволу дзяржаўных органаў кіравання


На мінулым тыдні ў Цэнтральнай бібліятэцы Мікалаева (Украіна) прайшоў Дзень беларускай мовы. Адбылася літаратурна-музычная імпрэза. Пра падзею расказалі сябры «Віцебскага кур’ера n» з Украіны.

 

На ўрачыстай вечарыне прагучалі творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. А ўдзельнікі фальклорнай суполкі «Родныя напевы» Мікалауўскага абласнога нацыянальна-культурнага таварыства «Голас Радзімы» выканалі беларускія народныя лірычныя песні.

Літаратурна-музычная імпрэза прайшла ў суправаджэнні запісаў песень беларускіх выканаўцаў, а таксама відэасюжэтаў пра Беларусь.

У рамках свята адбылася выстава кніг, друкаваных асобнікаў масавай інфармацыі на беларускай мове, сувенірнай прадукцыі, вырабаў народнай творчасці, зробленых беларусамі ў нацыянальным народным стылі.

Мерапрыемства прайшло з мэтай адраджэння нацыянальных традыцый беларускай культуры, папулярызацыі творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў сярод жыхароў Мікалаева.

Арганізатарам імпрэзы выступіла грамадская суполка «Мікалаеўскае абласное таварыства беларусаў «Голас Радзімы».

Свята прайшло з дазволу кіраўніцтва культуры, нацыянальнасцей і рэлігій Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, Рады нацыянальных таварыстваў Мікалаеўскай вобласці, кіраўніцтва над пытаннямі культуры і аховы культурнай спадчыны Мікалаеўскага гарадскога савета, Мікалаеўскага коледжа культуры і мастацтваў.

https://www.facebook.com/kramarova.nadya/videos/791766767998967

 

Догадайся, что значит это слово по-белорусски!

Метки: , ,
Комментарии: