Як знос старой прыбіральні ў Віцебску прымеркавалі да Дня народнага адзінства
Цаглянае збудаванне з дзюркамі ў падлозе, якое ў Парку культуры і адпачынку чагуначнікаў з’явілася яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя, нарэшце знеслі. Жыхары Віцебска патрабавалі гэтага ўжо даўно, але гарвыканкам ніяк не знаходзіў грошай, каб замяніць гэты «дапатопны» аб’ект больш сучасным. Аж пакуль сёлета не наспела неабходнасць зладзіць у парку «народныя гулянні» напярэдадні дзяржаўнага свята. І тады вырашылі, што прыбіральню знясуць у межах Патрыятычнага марафона «Мы вместе – мы едины!»
Віцебскія актывісты неаднаразова звярталі ўвагу на тое, такая прыбіральня ў гарадскім парку – гэта ганьба для горада, дзе ганарацца сваімі культурнымі традыцыямі. Аднак яшчэ летась ім адказвалі, што ў планах развіцця абласнога цэнтра гэта не прадугледжана, піша vitebskspring.org.
Да слова, гэты парк з’яўляецца ў Віцебску адным з трох месцаў, вызначаных мясцовымі ўладамі для правядзення масавых мерапрыемстваў. І хаця іншых мерапрыемстваў, апрача ініцыяваных уладамі, у горадзе з 2008 года праводзіць не дазваляюць, гэтае месца доўгія гады выглядала як здзек і з удзельнікаў, і з арганізатараў.
Паколькі іншай вялікай пляцоўкі ў Чыгуначным раёне няма, то мясцовы выканкам Чыгуначнага раёна вырашыў ладзіць масавае святкаванне напярэдадні 17 верасня менавіта ў гэтым парку. А перад тым тэрмінова правесці суботнік, уключыўшы яго ў пералік ідэалагічных мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства і 85-годдзя Заходняй Беларусі і БССР. У план дзейнасці, разам з устаноўкай лавак і абрэзкай кустоў увайшоў і знос прыбіральні – шкада, гэты доўгачаканы момант не трапіў у фотарэпартаж дзяржаўнай гарадской газеты «Віцьбічы»…
Праўда, на ўжо паабяцаную сучасную модульную прыбіральню ўлады ўсё-ткі грошай не знайшлі. І тым, каго запрасілі 14 верасня на святкаванні, давядзецца задаволіцца чатырыма блакітнымі кабінкамі.
Как в Витебске становятся бомжами. История мужчины, который живет в туалете на улице Чехова
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!