Яшчэ аднаго віцябляніна асудзілі за абразу ганцавіцкага міліцыянта Ігара Вольніча

Автор:
Опубликовано:
20
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



14 лютага суд Першамайскага раёну Віцебску асудзіў на паўтара года «хіміі» Руслана Чэркаса за каментар пакінуты ў «Аднакласніках» у чэрвені 2020 году на старонцы Вольгі Карач. Суддзя Наталля Карабліна прызнала мужчыну вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Паводле матэрыялаў справы, Руслан Чэркас «у чэрвені 2020 году з мабільнага тэлефона ў сацыяльнай сетцы на агульнадаступнай старонцы пад публікацыяй у дачыненні да прадстаўніка ўлады – інспектара ДПС ДАІ АУС Ганцавіцкага райвыканкаму, публічна размясціў каментар, у якім змяшчалася выяўленая ў непрыстойнай, лаянкавай форме абраза на адрас апошняга».

Абвінавачаны прызнаў сваю віну ў поўным аб’ёме і ад паслуг адваката адмовіўся. Пацярпелы міліцыянт Ігар Вольніч на працэс не зʼявіўся і запрасіў 1500 рублёў маральнай кампенсацыі за абразу.

Руслан Чэркас заявіў, што гэта занадта вялікая для яго сума і папрасіў суд зменшыць памер кампенсацыі за маральную шкоду да 700 рублёў. У выніку пракурор запрасіў для яго пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на паўтара года. Суддзя падтрымала бок абвінавачання і пастанавіла накіраваць мужчыну ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў. Мабільны тэлефон канфіскаваны ў даход дзяржавы як сродак учынення злачынства.

Пост Вольгі Карач з фатаграфіяй супрацоўніка ганцавіцкай дарожна-паставой службы Ігара Вольніча быў размешчаны ў «Аднакласніках» падчас прэзідэнцкіх выбараў. На фота міліцыянт падчас мірнай акцыі затрымлівае пратэстоўца, прыціснуўшы каленам ягоную галаву да зямлі. Фотаздымак суправаджаў надпіс: «Гэта я так спрытна прыціснуў да тратуара галаву мірнага дэманстранта падчас затрымання. Ігар Вольніч, супрацоўнік ДПС АДАІ г. Ганцавічы». Гэты пост выклікаў шквал негатыўных каментароў. Многія з іх сталі падставай для завядзення крымінальных справаў.

У Віцебску за каментары пад тым пастом судзяць і адпраўляюць на «хімію» не першы раз. Прыкладам, тая ж суддзя Наталля Карабліна за абразу даішніка Вольніча асудзіла 50-гадовага Аляксандра Шматава на два гады «хіміі». Яго змусілі запісаць «пакаяннае відэа».

vitebskspring.org

Паўтара года «хіміі» – за чарговую абразу даішніка Ігара Вольніча. Прысуд набыў законную моц

 

Метки: , , ,
Комментарии: