Ёсць ідэя, як падтрымаць палітвязняў у калоніі «Віцьба»

Автор:
Опубликовано:
5
Май
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



Жыхары Віцебску прапануюць арыгінальны спосаб падтрымкі палітзняволеных, якіх утрымліваюць у папраўчай калоніі №3. У гэтай калоніі транслююць праграмы «Радыё Віцебск», а значыцца, у кожнага ахвотнага ёсць магчымасць перадаць прывітанне або павіншаваць палітвязняў такім незвычайным чынам.

Гэтая магчымасць будзе асабліва карыснай у цяперашніх умовах, калі адміністрацыя калоніі блакуе перапіску палітычных зняволеных, нават калі гэта лісты ад родных.

На Радыё Віцебск ёсць некалькі праграмаў, якімі можна скарыстацца. Прыкладам, праграма для прывітанняў і віншаванняў «Лайк-чат» выходзіць у эфір з панядзелка па пятніцу ад 13.00 да 14.00 і ад 20.00 да 21.00, дасылаць паведамленні можна праз Viber (+375 (29) 7071071). У выходныя штогадзіны з 10.00 да 15.00 на працягу 15 хвілінаў гучыць музычная праграма «Хит-привет».

Зараз у «Віцьбе» утрымліваюцца 62 палітвязні, у тым ліку гомельскі праваабаронца, старшыня Гомельскага аддзялення праваабарончага цэнтру «Вясна» Леанід Судаленка, з якім практычна няма сувязі з канца 2021 году, таксама берасцейскі блогер, аўтар ютуб-каналаў Сяргей Пятрухін, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады адвакат Максім Знак ды іншыя.

Палітвязням, якія знаходзяцца ў менскім СІЗА-1, можна паспрабаваць перадаць прывітанне праз «Русское радио», перадачы якога транслююць за кратамі. У Менску на вуліцы Валадарскага ўтрымліваюцца зараз 182 палітвязні. Віншаванні для іх можна дасылаць праз «стол заказаў» штодня з 13:00 да 14:00. Ці патэлефанаваць падчас прамога эфіру па нумары +375 (17) 2843763 або даслаць паведамленне ў Viber: (+375 (29) 8889−989).

Поўныя звесткі пра палітвязняў і месцы, дзе яны знаходзяцца, можна паглядзець на адмысловым сайце. Па стане на 4 траўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1162 чалавекі.

vitebskspring.org

Барыс Хамайда падаў скаргу ў міліцыю. Упершыню з 1997 году

Метки: , ,
Комментарии: