Юліі Алейнік, адлічанай з ВДУ за надпіс «БЧБ Жыве», прысудзілі 2610 рублёў штрафу

Автор:
Опубликовано:
28
Сентябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


28 верасня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 19-гадовай Юліі Алейнік, якую абвінавачвалі ў нанясенні надпісу «БЧБ Жыве» на каналізацыйным калектары (арт. 341 КК). Суд прызнаў яе вінаватай у псаванні маёмасці і аштрафаваў на 90 базавых велічынь (2610 рублёў). Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў прызначыць Юліі 100 базавых штрафу.

Рашэнне па справе былой студэнткі трэцяга курсу «худграфу» ВДУ імя Машэрава прыняла суддзя Сняжана Кіндзеева.

Крымінальная справа паводле арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» была заведзеная на студэнтку мастацка-графічнага факультэту ВДУ Юлію Алейнік за тое, што 30 траўня 2021 году яна нанесла кароткі надпіс «БЧБ Жыве» на каналізацыйным калектары, размешчаным паміж вуліцай Праўды і праспектам Фрунзе ў Віцебску. На першым судовым паседжанні прадстаўніца «Віцебскводаканалу» заявіла, што шкода ад яе дзеянняў склала 28 рублёў 17 капеек. Гэтую суму дзяўчына ўжо кампенсавала прадпрыемству.

Дзяўчына прызнала сваю віну.

На працэсе ў Юліі Алейнік спыталі, чаму яна напісала слова «Жыве», а не, прыкладам, «Жыве Беларусь!». Дзяўчына адказала, што ёй проста не хапіла часу і фарбы. Таксама заявіла, што зрабіла гэта, каб падтрымаць людзей, якія пішуць такія ж надпісы ў гэтым месцы, але іх рэгулярна зафарбоўваюць.

Пракурор Лазарэнказапатрабаваў для Юліі Алейнік прызначыць штраф у памеры 100 базавых велічынь. У выніку суддзя вырашыў зменшыць суму на 10 базавых і прызначыць штраф у памеры 90 базавых велічынь.

Пасля суду Юлія сказала, што такая сума для яе «непад’ёмная» – яна не ведае, дзе знайсці столькі грошай.

Нагадаем, што пасля завядзення крымінальнай справы Юлію Алейнік адлічылі з Віцебскага дзяржуніверсітэту імя Машэрава і выселілі з інтэрнату. Зараз дзяўчына арандуе жыллё. Да паступлення ў ВДУ Юлія жыла ў Вушацкім раёне разам з бабуляй і дзядулем. Прызнаецца, што паступала ва ўніверсітэт, каб «вучыць дзяцей». Але цяпер кажа, што наўрад ці ёй дазволяць стаць педагогам, піша vitebskspring.org.

19-гадовую дзяўчыну адлічылі з віцебскага «худграфу» і судзяць за надпіс «БЧБ Жыве!»

 

Метки: ,
Комментарии: